Пракуратура Гродзенскай вобласці праверыла Васілішкаўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Высвятлялі, ці прытрымліваюцца заканадаўства аб абароне правоў дзяцей з інваліднасцю.

У пракуратуры ёсть пытанні да Васілішкаўскага дома-інтэрната
Васілішкаўскі дом-інтэрнат. Крынціа: dzyannica.by

Якія праблемы выявілі

Адміністрацыя дома-інтэрната не цалкам вырашыла пытанні арганізацыі харчавання дзяцей пад паліятыўным наглядаі. Таксама адміністрацыя не прыняла сваечасовыя меры па абароне маёмасных правоў дзяцей — іх пенсійным забеспячэнні.

Акрамя гэтага ёсць праблема ў сваечасовай пастаноўцы дзяцей-сірот на улік для паляпшэння жыллёвых умоваў. Таксама адміністрацыя дома-інтэрната не давала патрэбную ацэнку фактам, калі бацькі размяшчалі дзяцей у інтэрнат па заяве і спынялі ўсялякі ўдзел у жыцці дзяцей.

Упраўленне аховы здароўя таксама праверыла інтэрнат

Спецыялісты ад медыцыны праверылі агульны стан, а таксама ступень бялкова-энэргетычннай недастатковасці ў шасці дзяцей. Ім прызначылі энтэральнае харчаванне.

Што вядома пра інтэрнат

Васілішкаўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця працуе са жніўня 1971 года. Ён размяшчаецца ў аграгарадку Галавічполле.