У 2023 годзе плануюць выставіць на аўкцыёны 45 аб’ектаў нерухомасці. Гэта асобныя будынкі і ізаляваныя памяшканні, якія не выкарыстоўваюць і не плануюць выкарыстоўваць.

У спісе на продаж у тым ліку:

  • ізаляваныя памяшканні па вуліцы Савецкай, у якіх раней размяшчалася адміністрацыя Ленінскага раёна;
  • будынка па вуліцы Васілька, 5;
  • будынак на Шчорса, 9;
  • закінуты дом па вуліцы Будзёнага, 52 (перад польскім консульствам);
  • казарма па вуліцы Белуша, 3;
  • будынкі на тэрыторыі былога вайсковага гарадка № 15 на Фолюшы;
  • будынкі водазабору ва ўрочышчы Пышкі і Пагаранах.

Больш поўную інфармацыю аб аб’ектах будуць размяшчаць на афіцыйным сайце Гродзенскага гарвыканкама: «Гарадская гаспадарка» — «Маёмасць. Нерухомасць» — «Аб’екты нерухомасці» (раздзел існуе і запоўнены толькі на рускамоўнай версіі сайта) і на сайце адзінай інфармацыйнай базы невыкарыстоўваемай маёмасці.

У 2022 годзе ўдалося прадаць на аўкцыёнах 20 такіх аб’ектаў нерухомасці, расказалі ў гарвыканкаме. Пакупнікамі былі фізічныя асобы і малы бізнес. Гэта былі аб’екты, якія не выкарыстоўваліся, неэфектыўна выкарыстоўваліся і не планаваліся да выкарыстання, у тым ліку з зацверджанымі бізнес-планамі. Яны належалі дзяржаўным арганізацыям, камунальным унітарным прадпрыемствам і ўстановам.

Чытайце таксама: