Навіны

«Жаданне ўбачыць Лукашэнку памерлым». У чым абвінавацілі гродзенца, якога асудзілі на 2,5 гады калоніі

Уладальніка гасцініцы для жывёл у Гродне Паўла Свірбутовіча асудзілі на два з паловай гады калоніі агульнага рэжыму за паклёп і абразу Аляксандра Лукашэнкі. «Вясна» апублікавала вытрымкі з заключэння эксперта. Згодна з яго меркаваннем, жаданне ўбачыць Лукашэнку памерлым — парушэнне грамадзянскага этыкета.

У Кастрычніцкім судзе Гродна 22 снежня 2022 года асудзілі Паўла Свірбутовіча паводле ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і ч. 2 арт. 368 (Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Прысуд вынес суддзя Дзмітрый Кедаль. Інфармацыя пра прысуд з’явілася праз месяц.

Паўла абвінавацілі ў тым, што ён размясціў «Вконтакте» публікацыі, якія суд расцаніў як зневажаючыя гонар і годнасць Лукашэнкі. Там жа Павел пакінуў абразы і абвінавачванні ў здзяйсненні асабліва цяжкіх злачынстваў, то бок паклёп.

Публікацыі знайшоў супрацоўнік міліцыі падчас маніторынгу сацсетак.

Што сказалі эксперты?

  • Эксперт выявіў, што «сэнсавым зместам карыкатуры ў публікацыі з’яўляецца аўтарскае вобразнае параўнанне Лукашэнкі з пацуком, які «скраў перамогу». Эксперт сцвярджае, што выкарыстанне дадзенай карыкатуры непрымальнае з пункту гледжання сучаснай культуры.
  • У выяве нібыта прысутнічаюць элементы, якія дыскрэдытуюць дзяржаўную ўладу (сімвалічнае параўнанне Лукашэнкі з каранаваным пацуком) і адсутнічаюць элементы гумару, сатыры альбо формы гратэску. Сэнсавым зместам карыкатуры з’яўляецца параўнанне падзей Другой сусветнай вайны (генацыд насельніцтва) з падзеямі 2020 года, звязанымі з падаўленнем пратэснай дзейнасці.
  • «Сэнсавым зместам карыкатуры з’яўляецца вострая крытыка наяўнай грамадска-палітычнай сітуацыі, то бок, аўтарскае меркаванне аб тым, што Лукашэнка з’яўляецца крывавым дыктатарам».
  • «Сэнсавым зместам відэавыявы, якая змяшчаецца ў файле, з’яўляецца парушэнне грамадзянскага этыкета, а менавіта паводзінавай формы этычнай камунікацыі, якая выяўляецца ў выкарыстанні непрымальных, абразлівых жэстаў ў дачыненні Лукашэнкі, а таксама жаданне ўбачыць Лукашэнку памерлым».

Следчым дапамог Белтэлеком

Мужчыну затрымалі ў ліпені. У «пакаянным» відэа ён сказаў, што размяшчаў у інтэрнэце экстрэмісцкія матэрыялы (арт.19.11 КаАП), матэрыялы, якія змяшчаюць абразу Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 КК) і зрэпосціў персанальныя дадзеныя больш за 100 супрацоўнікаў міліцыі.

Мужчына цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся ў здзейсненым. Паводле матэрыялаў справы, Белтэлеком прадаставіў следству падрабязныя звесткі з пазначэннем даты, хвілін і секунд, калі Павел падключаўся да інтэрнэту.

Не адзіны прысуд суддзі

Гэта не адзін «палітычны» прысуд Дзмітрыя Кедаля за апошні месяц. 13 снежня 2022 года ў судзе Кастрычніцкага раёну Гродна ён асудзіў Анатоля Лявоніка да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Яго судзілі за тое, што ён пакінуў у сваім профілі ў «Аднакласніках» публікацыі, якія ўтрымлівалі «зневажальную інфармацыю» пра Лукашэнку, паведамляе «Вясна».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024