Навіны

Нерухомасць тыдня: дом каля ракі Котра — для адпачынку і агратурызму

У вёсцы Пыжычы Гродзенскага раёна ў маляўнічым месцы каля ракі Котры прадаецца дом з бруса. У пабудове шэсць пакояў, гасцёўня і мансарда. Дом падыдзе для адпачынку або агратурызму, лічаць прадаўцы.

Двухпавярховы брусчаты дом — карычневай афарбоўкі. У ім шэсць пакояў, гасцёўня, кухня, санвузлы. Унутры дома ёсць разводка для лазні. Камунікацыі па хаце зробленыя.

Ёсць мансарда. Плошча дома — 225,6 м², вышыня столяў — 3,01 м. Уваходныя дзверы і вокны з шклопакетаў ПВХ. Аздаблення і рамонту ў доме няма. Ёсць асфальтаваны пад’езд да дома.

Дом пабудаваны на зямельным участку ў 11 сотак. Участак размешчаны на ўзвышшы і акружаны жывым плотам і дрэвамі.

Кошт — $ 43 000 або 112 496 рублёў. Гандаль дарэчны.

«Гэта ажыўлены населены пункт і ў дадатак ёсць пешаходны мост, які дапаможа хутка перайсці на другі бок ракі. Вельмі камфортнае месца для адпачынку і перспектыўнае для агратурызму», — пішуць ўладальнікі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024