У Гродне абмяркуюць пабудову новай АЭС. Яе хочуць збудаваць у адной з суседніх краін

Пабудову атамнай электрастанцыі ў Польшчы абмяркуюць на грамадскіх абмеркаванняў у Гродне. Ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) адбудзецца з 25 студзеня па 24 лютага 2023 года, паведаміла «Гродзенская праўда».

БелАЭС. Ілюстрацыйнае фота: Hrodna.life

Дзе плануюць пабудаваць АЭС

Польскую АЭС магутнасцю 3750 МВт (у Беларускай АЭС — 2400 МВт — Hrodna.life) плануюць пачаць будаваць ў 2026 годзе. Месца пад будаўніцтва выбралі на беразе Балтыйскага мора — у раёне гмінаў Хочэва альбо Гневіна і Крокава ў Паморскім ваяводскі (адміністрацыйны цэнтр ваяводстка — горад Гданьск).

Увесці ў эксплуатацыю першы блок плануюць у 2033 годзе.

Навошта гродзенцам абмяркоўваць будаўніцтва АЭС у Польшчы

Ад задуманага месца пабудовы АЭС — каля 100 км да Калінінградскай вобласці Расіі, 188 км да Літвы і каля 400 км да Гродна. У Польшчы вырашылі, што паведамленне і дакументы трэба накіраваць усім краінам у радыусе 1000 км: Беларусь, Германія, Чэхія, Нідэрланды, Венгрыя, Славакія, Украіна, Літва, Расія, Латвія, Эстонія, Фінляндыя, Швецыя, Данія і Аўстрыя.

Ці бяспечна будаваць АЭС на беразе мора

Паводле справаздачы аб АУНА, пляцоўку для АЭС абралі так, што рызыкі мінімальныя. Тэктанічныя актыўнасці там ужо не адбываюцца, пагроза наваднення мінімальная, а пад’ём узроўня мора і рызыкі форс-мажораў з-за надвор’я ўлічылі. Сур’ёзныя ядзерныя аварыі на станцыі фактычна выключаныя, сцвярджаецца ў АУНА.

Дзе гродзенцы могуць даведацца больш

З дакументацыяй АУНА можна азнаёміцца ў Гродзенскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзя на вуліцы Савецкай, 23. Свае заўвагі і прапановы можна накіраваць спецыялісту Святлане Мікалаеўне Скабелка па тэлефоне 8 (0152) 620 160 альбо на email: oblkomprios@ohranaprirody.gov.by.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024