Пабудову атамнай электрастанцыі ў Польшчы абмяркуюць на грамадскіх абмеркаванняў у Гродне. Ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) адбудзецца з 25 студзеня па 24 лютага 2023 года, паведаміла «Гродзенская праўда».

У Гродне абмяркуюць пабудову новай АЭС. Яе хочуць збудаваць у адной з суседніх краін
БелАЭС. Ілюстрацыйнае фота: Hrodna.life

Дзе плануюць пабудаваць АЭС

Польскую АЭС магутнасцю 3750 МВт (у Беларускай АЭС — 2400 МВт — Hrodna.life) плануюць пачаць будаваць ў 2026 годзе. Месца пад будаўніцтва выбралі на беразе Балтыйскага мора — у раёне гмінаў Хочэва альбо Гневіна і Крокава ў Паморскім ваяводскі (адміністрацыйны цэнтр ваяводстка — горад Гданьск).

Увесці ў эксплуатацыю першы блок плануюць у 2033 годзе.

Навошта гродзенцам абмяркоўваць будаўніцтва АЭС у Польшчы

Ад задуманага месца пабудовы АЭС — каля 100 км да Калінінградскай вобласці Расіі, 188 км да Літвы і каля 400 км да Гродна. У Польшчы вырашылі, што паведамленне і дакументы трэба накіраваць усім краінам у радыусе 1000 км: Беларусь, Германія, Чэхія, Нідэрланды, Венгрыя, Славакія, Украіна, Літва, Расія, Латвія, Эстонія, Фінляндыя, Швецыя, Данія і Аўстрыя.

Ці бяспечна будаваць АЭС на беразе мора

Паводле справаздачы аб АУНА, пляцоўку для АЭС абралі так, што рызыкі мінімальныя. Тэктанічныя актыўнасці там ужо не адбываюцца, пагроза наваднення мінімальная, а пад’ём узроўня мора і рызыкі форс-мажораў з-за надвор’я ўлічылі. Сур’ёзныя ядзерныя аварыі на станцыі фактычна выключаныя, сцвярджаецца ў АУНА.

Дзе гродзенцы могуць даведацца больш

З дакументацыяй АУНА можна азнаёміцца ў Гродзенскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзя на вуліцы Савецкай, 23. Свае заўвагі і прапановы можна накіраваць спецыялісту Святлане Мікалаеўне Скабелка па тэлефоне 8 (0152) 620 160 альбо на email: [email protected].