Былога гродзенскага сілавіка будуць судзіць за здраду дзяржаве

Гродзенца Андрэя Шкляра будуць судзіць за здраду дзяржаве і разгалошванне дадзеных следства, паведаміў Telegram-канал «Право имеют». Раней мужчына працаваў у Кастрычніцкім РАУС Гродна.

Суд над Андрэем Шклярам пачнецца 20 лютага ў Гродзенскім абласным судзе. Суддзя — Васіль Скок, пасяджэнне будзе закрытым. Шкляра будуць судзіць паводле арт. 356 ч.1 КК (Здрада дзяржаве) і арт. 407 КК (Разгалошванне дадзеных дазнання).

Андрэй Шкляр. Крыніца: «Право имеют»

Што вядома пра Андрэя Шкляра

Андрэю Шкляру 38 гадоў, ён працаваў інспектарам крымінальна-выканаўчай сістэмы Кастрычніцкага РАУС у Гродне. Незадоўга да арышта ён падаў рапарт на звальненне, бо быў нязгодны з тым, як працуе сістэма. Затрымалі Шкляра ў лістападзе 2021 года.

Зараз ён знаходзіцца ў гродзенскай турме № 1 на вуліцы Кірава.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024