Навіны

Нерухомасць тыдня: можна купіць кватэру з відам на Нёман і замкі

Трохпакаёвую кватэру па вул. Гарнавых, 1 прадаюць у Гродне. У кватэры — нестандартная планіроўка. Але фішка — гэта яе размяшчэнне. З балкона адкрываецца від на гістарычную гарады частку і Нёман, паведамляе цэнтр нерухомасці «Пакадан».

Кватэра знаходзіцца на дзевятым паверсе 10-павярхоўкі 1991 года пабудовы. Плошча — 64 кв. м. У памяшканні - два балкона, адзін з якіх зашклёны. Кватэра светлая і цеплая, абяцаюць прадаўцы.

У кватэры — навясная кухня з газавай плітой, камандор ў спальні, убудаваныя шафы ў пакоі. Ёсць два падвалы.

«У крокавай даступнасці знаходзіцца ўсё, што трэба для камфортнага жыцця — цэнтр горада, Макдональдс, школа № 15, дзіцячы сад, паліклініка № 2 і бальніца, банкі, аптэка, гандлёвыя аб’екты, філармонія, маецца паркоўка для аўтамабіляў, адміністрацыя раёна, прыпынкі грамадскага транспарту. Добрыя пад’язныя шляхі», — паведамляюць прадаўцы.

Кошт — $ 56 500, але можна патаргавацца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024