Літва спыніла ўзаемадзеянне з Беларуссю па забеспячэнні бесперабойнай плыні транспарта праз мяжу. Пра гэта 16 лютага 2023 года паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі. Зараз літоўскі бок можа афіцыйна дапускаць чэргі на мяжы. Прычыну спынення ўзаемадзеяння Літва не паведаміла.

Чэргі на літоўскай мяжы будуць афіцыйныя. Літва спыніла ўзаемадзенне з Беларуссю
Чарга на ўезд у Беларусь у пункце «Райгардас» («Прывалка») з боку Літвы. Фота: «Граница BY»

Супрацоўніцтва паміж краінамі адбывалася на падставе дакумента, які падпісалі ў лістападзе 2019 года.

Што кажа беларускі бок

«Гэта — недружалюбны, неканструктыўны крок з боку Літвы, які можа негатыўна адбіцца на сітуацыі з рытмічнасцю перасячэння мяжы асобамі і транспартнымі сродкамі, — сказаў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Антон Бычкоўскі. — Па сутнасці, ён накіраваны на тое, каб не мець абавязацельстваў перад беларускім бокам у частцы бесперабойнасці і рытмічнай працы пунктаў пропускаў».

Таксама Літва закрыла чыгуначны пункт пропуска Стасілос

З 16 лютага Літва закрыла чыгуначны пункт пропуска «Стасілос» (з беларускага боку «Беняконі»). Літоўская мытня накіравала афіцыйнае паведамленне ў Беларусь аб спыненні руху чыгуначага транспарта праз гэты пункт пропуска.

Па інфармацыі літоўскага боку, рух плануюць аднавіць, калі ўсталююць стацыянарныя сістэмы рэнтгенаўскага пропуска.

Чытайце таксама: Чарга вырасла на 16%. Што адбываецца на мяжы з Еўрасаюзам пасля закрыцця «Баброўнікаў»