Былы прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандр Мурашоў, звольнены па палітычных матывах, выпусціў кнігу. Яна называецца «Многоточие. Белорусский дневник». Інфармацыю пра гэта апублікавалі на сайце выдавецтва Stella.

Былы прафесар ГрДУ напісаў “Беларускі дзённік” - асэнсаванне таго, што адбылося ў 2020
Аляксандр Мурашоў. Фота: rgazeta.by

Сборнік складаецца са 179 старонак вершаў і прозы. У іх — мастацка-публіцыстычнае асэнсаванне таго, што адбылося ў Беларусі ў 2020 годзе, а таксама падзей 2022 года, якія паўплывалі на лёсы мільёнаў людзей.

«Пачуюць — значыць змогуць калі-небудзь глядзець у вочы сваім дзецям»

«Вось і скончаны сваеасаблівы дзённік. Беларускі - таму што напісаны ў Беларусі. На яго старонках — і грозныя акорды ўсенароднага гневу, і залпы „вайсковай аперацыі“, ад якой скалыхнуўся свет. На памяць прыходзіць пушкінскае „Исполнен долг, завещанный от Бога“. Доўг перад усімі, хто мяне ведае. Пачуюць — значыць, змогуць калі небудзь глядзець у вочы сваім дзецям. А не пачуюць — значыць, сам не змог сказаць, як трэба, толькі і ўсяго. Шкада, што тут, у Беларусі, так і не ўбачу гэтай кнігі», - напісана ў апісанні да кнігі.

Былы прафесар ГрДУ напісаў “Беларускі дзённік” - асэнсаванне таго, што адбылося ў 2020
Кніга Аляксандра Мурашова — «Многоточие. Белорусский дневник». Скрыншот з відэа

Хто такі Аляксандр Мурашоў

Аляксандр Мурашоў - былы прафесар кафедры журналістыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, доктар педагагічных навук, кандыдат філалагічных навук. Выкладаў дысцыпліны «Рыторыка», «Культура маўлення», «Літаратурнае рэдагаванне», «Культура маўлення радыёвядучага», «Эстэтыка слоўнай творчасці», «Літаратурная крытыка».

У пачатку 2000-х ён быў прафесарам Маскоўскага дзяржаўнага абласнога ўніверсітэта і прыязджаў у Гродна чытаць лекцыі ў якасці запрошанага прафесара. У 2008 годзе атрымаў запрашэнне ў штат ГрДУ і пераехаў у Гродна. У 2017 годзе выкладаў у цэнтры камунікатыўных тэхналогій «Паспяховая камунікацыя». Да 2018 года працаваў таксама ў Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі.

Напісаў адкрыты ліст Лукашэнку — і страціў працу

У жніўні 2020 года Аляксандр Мурашоў выклаў у Facebook і LiveJournal адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнку. Сярод іншага ён згадаў у лісце сістэматычныя парушэнні правоў і свабод грамадзян, ліквідацыю нацыянальнай апазіцыі і адсутнасць нацыянальнай эканомікі.

З сакавіка 2021 года з прафесарам не працягнулі кантракт, бо ён, нібыта, не прайшоў агульнаўніверсітэцкі конкурс. Тады Мурашоў меркаваў, што непрацягненне кантракта звязана з адкрытым лістом Лукашэнку.

Чытайце таксама: