Навіны

Штраф для «Лідскага піва» мог быць сігналам бізнесу ад дзяржавы. У чым незвычайнасць сітуацыі

Штраф у € 12 млн, атрыманы «Лідскім півам» ад Камітэта дзяржкантролю, мог быць папярэджаннем аб неабходнасці спыніць спробы продажу кампаніі. Пры інфармацыі аб такім сур’ёзным спагнанні ўсе менеджары кампаніі знаходзяцца на свабодзе.

Апошняе — вельмі незвычайная сітуацыя для Беларусі, піша «Наша Ніва» са спасылкай на меркаванне прадстаўніка буйнога замежнага бізнесу з офісам у Мінску. Ён мяркуе, што гэта мог быць сігнал для Olvi, замежнага канцэрна-уласніка «Лідскага піва», «не рыпацца» і спыніць спробы продажу прадпрыемства: маўляў, і прадаць не атрымаецца, і штраф будзе.

У музеи «Лідскага пива». Крыніца: museum.lidskae.by

Пра штраф у 35,8 млн рублёў па выніках праверкі ад КДК стала вядома 20 лютага. «Лідскае піва» звярнулася ў раённы суд са спробай аспрэчыць яго. Сума штрафа прыблізна роўная чыстаму прыбытку «Лідскага піва» за 2021 год.

«Гэта не задача знішчыць бізнэс — хай працуюць, задача паказаць астатнім кампаніям з замежным капіталам, што бегчы не дадуць, — кажа крыніца ў бізнесе. — У гэтым, дарэчы, адрозненне стаўлення Лукашэнкі ад стаўлення Пуціна, які гоніць з Расіі заходнія кампаніі. А тут, наадварот, спрабуюць утрымаць іх. Як умеюць — сілай».

Пэўныя намаганні для продажу кампаніі былі, нягледзячы на забарону ад дзяржавы, кажуць крыніцы. Зрэшты, пра іх паведамляла і сама кампанія ў за трэці квартал 2022 года. Тады яна спрадзявалася на продаж завода «цягам наступных 12 месяцаў», і адзначала, што перамовы «ідуць па планах», і ёсць «новыя запыты». Прадаваць завод фінская кампанія вырашыла пасля нападу Расіі на Украіну і падтрымкі гэтай агрэсіі з боку афійных беларускіх уладаў.

Пазней Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў замежны бізнэс: «Ніхто нічога не прадасць з замежным капіталам — гэта будзе нацыяналізавана». Спецыяльным указам ён забараніў рэарганізацыю юрыдычных асоб з капіталам з «несяброўскіх» краін. У спіс забароны на продаж трапілі 1849 юрыдычных асоб, зарэгістраваных у Беларусі. У тым ліку там знаходзіцца і «Лідскае піва».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024