Навіны

Літоўскі бізнесмен, які дапамагаў «Гродна Азот» абыходзіць санкцыі, прызнаўся і папрасіў прабачэння

Саўлюс Коціс прызнае датычнасць свайго бізнеса да магчымай схемы абходу санкцый супраць «Гродна Азот». Удзел яго кампаніі ў схеме раней раскрыў журналісцкі расследавальніцкі цэнтр Siena.

Затрыманы груз беларускіх угнаенняў, 21 лютага 2023. Фота: Žygimanto Gedvilos / BNS

Бізнесмен, які жыве і працуе ў Кыргызстане, публічна выбачыўся і аб’явіўся аб прыпыненні дзейнасці, звязанай з магчымым парушэннем санкцый.

«Я згару ў вогнішчы сораму і нянавісці да сябе», — напісаў пра сітуацыю Коціс.

Як менавіта абыходзілі санкцыі?

Журналісты-расследавальнікі выявілі ланцужок кампаній, пра якія ў Літву ўвозілі беларускі карбамід. Яго адзіным вытворцам у Беларусі з’яўляецца «Гродна Азот» — прадпрыемства з санкцыйнага спісу Еўрасаюза.

Але ў Літву тавар прадавала фірма-пракладка «Тэхнаспецтрэйдынг». Схема працавала, бо пад санкцыямі толькі юрыдычна асоба «Гродна Азот», але не яго прадукцыя.

Чытайце падрабязней: Фирма-прокладка от райисполкома и путь в Дубай через Литву. Как «Гродно Азот» обходит санкции

Перавозку груза чыгункай аплаціла клайпедская фірма «Girera», а пакупніком была кыргызская кампанія «Місір.Ко», акцыянерам якой з’яўляецца Коціс.

«„Місір.Ко“ (я саўладальнік) займалася экспартам беларускіх угнаенняў у студзені-лютым гэтага года. Кантракт быў падпісаны і выкананы маімі партнёрамі на падставе сертыфікатаў, што гэта не санкцыйны прадукт. (…) Я прыношу прабачэнні перад усімі, каго расчаравалі безадказныя паводзіны маіх калег і мае», — патлумачыў Саўлюс Коціс.

Прадпрымальнік запэўнівае, што кантракт на пастаўку карбаміду скасаваны, а дзейнасць «Місір.Ко» прыпыненая.

Праваахоўнікі правядуць расследаванне

У канцы лютага праваахоўныя органы Літвы заявілі аб правядзенні маштабнага дасудовага расследавання па фактах кантрабанды беларускіх угнаенняў і парушэння санкцый. Падчас следства было затрымана 3 тысячы тон карбаміду — такі груз зафіксавалі журналісты «Siena» і «Atvira Klaipėda» на тэрыторыі клайпедскай кампаніі «Birių krovinių terminalas» (BKT) у пачатку лютага.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024