Навіны

Гродзенец спрабаваў здзівіць расійскіх дзяўчат бульбай. Вось што атрымалася

Гродзенскі фатограф Ян Хведчын прыняў удзел у расійскім шоў «Сердца за любовь» на телеканале «СТС Love». Запіс свайго ўдзелу ў праграме фатограф апублікаваў у Facebook. Сам запіс праграмы апублікавалі ў чэрвені 2022 года. Удзельніцам шоў ён прывёз з Беларусі мяшкі з бульбай.

Ян Хведчын на шоў «Сердце за любовь». Скрыншот з відэа.

Што гэта за шоў?

Шоў «Сердца за любовь» — дэйтынг-аўкцыён. Галоўны «лот» — хлопец, які дастанецца дзяўчыне, якая прапануе за яго максімальную колькасць «сэрцаў» [валюта аўкцыёна — Hrodna.life]. Першапачаткова ў кожнай удзельніцы 1000 сэрцаў, а хлопцы ацэньваюць сабе самі ў 100, 300 альбо 500 сэрцаў.

Хлопцы павінны выйсці на сцэну і паказаць усе свае найлепшыя якасці. Пасля гэтага дзяўчаты абіраюць: адмаўляцца ад «лота» альбо змагацца за яго.

Шукаў дзяўчыну «не разумнейшую за яго»

Калі Ян Хведчын выйшаў на сцэну, ён адразу паведаміў удзельніцам, што прыехаў з Беларусі. «Які беларус без бульбы? Таму, у мяне для вас невялікі, маленькі падарунак з беларускіх градаў», — сказаў ён і падарыў кожнай удзельніцы мяшэчак з бульбай.

Ян Хведчын на шоў «Сердце за любовь». Скрыншот з відэа.

Хведчын расказаў, што працуе фотакарэспандэнтам: яго раніца пачынаецца ў кароўніку, а вечар — у тэатры. Ён хацеў пазнаёміцца з дзяўчынай не разумнейшай за яго, бо інакш «ім будзе вельмі нудна». Таксама хлопец сказаў, што апошні раз падарожнічаў у 2019 годзе і быў у Ніцы, дзе патрапіў на Канскі кінафестываль.

Сябе хлопец ацаніў у 300 сэрцаў. З пяці дзяўчат хлопца абралі толькі дзве, з іх ён не абраў ніводную. Але паспадзяваўся, што дзяўчатам спадабаўся яго падарунак.

Хто такі Ян Хведчын

Ян Хведчын — 26-гадовы гродзенскі фотакарэспандэнт, які працаваў у газетах «Перспектыва» і «Гродзенская праўда». Таксама працуе вясельным фатографам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024