Навіны

Рух «Маці 328» застаўся без лідарак: як ён дзейнічае зараз

Гродзенка Ларыса Жыгар, якая ўзначальвала рух «Маці 328», праходзіць рэабілітацыю пасля цяжка хваробы. З-за гэтага жанчына не ўдзельнічае ў грамадскім жыцці, паведаміў Telegram-канал MAYDAY.TEAM.

Ларыса Жыгар — лідарка «Маці 328». Фота: Hrodna.life

Лідарка другога крыла арганізацыі ў Гомелі Таццяна Канеўская знаходзіцца ў турме. У час прэзідэнцкіх выбараў 2020 года яны была даверанай асобай Святланы Ціханоўскай. Яе затрымалі і ў траўні 2021 асудзілі за нібыта масавыя беспарадкі і планы па захопе будынкаў на шэсць гадоў калоніі. У студзені 2022 ёй змянілі рэжым на турэмны.

Чытайце таксама: «Я знайшла справу жыцця». Ларыса Жыгар пра «Маці 328», выхад сына з турмы, галадоўкі і выбары

Ларыса Жыгар — пенсіянерка, актывістка і сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада». Стварыла рухі «Маці-328», калі яе сына асудзілі паводле арт.328 КК (Незаконны абарот наркатычных і псіхатропных рэчываў). Пасля яго выхаду на волю працягнула працу ў арганізацыі і разам з іншымі дамагалася перагляду «наркатычных» спраў.

Зараз рух «Маці 328» без лідара. Акрамя гэтага ёсць праблема ў адсутнасці адвакатаў, якія гатовыя прадстаўляць інтарэсы грамадзянскай ініцыятывы нават за грошы.

Жанчыны ходзяць на прыёмы да дэпутатаў

Паводле інфармацыі MAYDAY.TEAM чыноўнікі неафіцыйна дазволілі выкарыстоўваць назву «Грамадзянская ініцыятыва «Рух маці-328». Яе удзельнікаў не будуць лічыць чальцамі незарэгістраванага грамадскага аб’яднання. Выступаць ад імя такой арганізацыі зараз у Беларусі забаронена — за гэта можа атрымаць да двух гадоў пазбаўлення волі.

Зараз удзельнікі руха ходзяць на прыёмы да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у розных гарадах. У жанчын атрымалася патрапіць да памочніка Аляксандра Лукашэнкі па Мінскай вобласці генерала Уладзіміра Калача.

За што дзякуюць Наталлі Качанавай

Рух «Маці 328» папрасіў кіраўніка пастаянной камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржбудаўніцтве Сяргея Сіўца перадаць старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай падзяку за тое, што апошняя амністыя, прымеркавана да Дня народнага адзінства, закранула непаўнагадовых з бабруйскай Выхаваўчай калоніі № 2, асуджаных паводле артыкула 328 КК. Сівец нават паабяцаў прадстаўнічкам руху правесці канферэнцыю наконт прымянення артыкулу 328.

Паводле MAYDAY.TEAM, гэта быў намёк для Качанавай. Маўляў, яна дасканала ведае праблему, але больш не хоча займацца гэтай тэмай.

«Наркатычны» артыкул змянілі з-за дзяцей чыноўнікаў?

У 2019 годзе ўлады пайшлі на змякчэнне санкцый дзвюх частак артыкула 328 КК. Паводле інфармацыі MAYDAY.Team, прычынай стала тое, што ў турму за нарказлачынствы трапілі дзеці высокапастаўленых чыноўнікаў. Аўтары канала сцвярджаюць, што менавіта яны стаялі за спінамі маці і падказвалі, да каго трэба звяртацца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024