Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Статыстыка: Жанчын у Гродзенскай вобласці больш за мужчын

Жанчын у Беларусі больш за мужчын, большасць з іх жыве ў гарадах, а амаль 57% жанчын маюць адно дзіця. Hrodna.life паглядзеў статыстыку аб жанчынах, якія жывуць у Гродзенскай вобласці і ў краіне агулам.

Жанчыны Гродзеншчыны бяруцца шлюбам ў 25 гадоў, а больш за 1000 маюць ордэн Маці. Статыстыка рэгіёна да 8 сакавіка
Гродзенка на вуліцы Савецкай. Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life

Жанчыны Гродзенскай вобласці

  • 53,6% ад усіх жыхароў;
  • 79,9% жыве ў горадзе, 23,1% у вёсцы;
  • сярэдні ўзрост пры ўступленні ў першы шлюб — 25,5 гадоў;
  • сярэдні ўзрост пры нараджэнні першага дзіцяці - 26,3;
  • З 1996 года 1347 жанчын Гродзенскай вобласці ўзнагародзілі ордэнам Маці.

Жанчыны Беларусі

  • 53,8% ад усіх жыхароў (амаль 5 млн);
  • 78,8% жыве ў горадзе, 21,2% у вёсцы;
  • сярэдні ўзрост пры ўступленні ў шлюб першы раз — 26,3 год, паўторны шлюб 38,8;
  • У 56,9% жанчын ёсць адзін дзіцёнак, у 33,8% - два, а тры і больш дзяцей у 9,3% жанчын.

З 2020 года ў Беларусі за пратэсты пакаралі сама меней 534 жанчыны. Палітзняволенымі лічаць 155 жанчын, паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».

  • 165 жанчын пазбавілі волі;
  • 304 абмежавалі волю без накіравання ў папраўчую ўстанову;
  • 60 абмежавалі волю з накіраваннем у папраўчую ўстанову;
  • 4 жанчын арыштавалі;
  • 1 жанчыну адправілі на прымусовае лячэнне.