Палітзняволенага былога інспектара крымінальна-выканаўчай сістэмы мясцовага РАУС Андрэя Шкляра асудзілі ў Гродзенскім абласным судзе. Яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў КК — ч. 1 арт.356 «Здрада дзяржаве» і арт. 407 «Разгалошванне звестак папярэдняга следства або закрытага судовага паседжання», паведамляе «Вясна».
Суддзя Васіль Скок прызначыў яму 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 200 базавых велічынь. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя.
Андрэю 38 гадоў. Ён працаваў інспектарам крымінальна-выканаўчай сістэмы Кастрычніцкага РАУС Гродна. Незадоўга да арышту ў лістападзе 2021 года падаў рапарт на звальненне праз нязгоду з тым, як працуе сістэма.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…