Палітзняволенага былога інспектара крымінальна-выканаўчай сістэмы мясцовага РАУС Андрэя Шкляра асудзілі ў Гродзенскім абласным судзе. Яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў КК — ч. 1 арт.356 «Здрада дзяржаве» і арт. 407 «Разгалошванне звестак папярэдняга следства або закрытага судовага паседжання», паведамляе «Вясна».

Суддзя Васіль Скок прызначыў яму 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 200 базавых велічынь. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя.

Андрэю 38 гадоў. Ён працаваў інспектарам крымінальна-выканаўчай сістэмы Кастрычніцкага РАУС Гродна. Незадоўга да арышту ў лістападзе 2021 года падаў рапарт на звальненне праз нязгоду з тым, як працуе сістэма.