Моладзевае грамадскае аб’яднанне «Байцоўскі клуб Варац Цім» знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі. Такое рашэнне прыняў Гродзенскі абласны суд 24 лютага.
Заяўнікам па справе стала Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Суддзя, якая прыняла рашэнне аб ліквідацыі, — Жанна Краўчанка.
Арганізацыю зарэгістравалі ў 2012 годзе. На 1 студзеня 2022 года ў ёй было 10 чалавек. Аб’яднанне арганізуе лігі адзінаборстваў.
Заснавальнік арганізацыі - беларускі спартсмен Дзмітрый Варац. Гэта гродзенскі баец, трэнер і прамоўтэр. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Неаднаразовы пераможца міжнародных спаборніцтваў. Дзмітрый чатыры разы станавіўся чэмпіёнам свету. У 2021 годзе заваяваў бронзавы медаль на чэмпіянаце свету па тайскім боксе. У 2018 годзе адкрыў у Гродне ўласны Байцоўскі клуб. Вёў заняткі ў клубе, які адкрываў Дзмітрый Лукашэнка.
Таксама ў стадыі ліквідацыі знаходзіцца грамадскае аб’яднанне «ФутбаЛайф».
Чытайце таксама:
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…