Да ветэрынара, грумера альбо на выставу. Як у Гродне працуе зоотаксі «Вожык»

Таксі для жывёл «Вожык» стварыла ў Гродне ў 2022 годзе Святлана Вялесік. У дзень у яе 3−4 заказа і яна ўжо плануе купіць другі аўтамабіль. Пра гэта паведаміў «Вячэрні Гродна».

Святлана Вялесік — уладальніца зоотаксі «Вожык». Крыніца: «Вячэрні Гродна»

Як прыйшла ідэя такога бізнесу

Святлана працуе адміністратарам у ветэрынарнай клініцы. «Аднойчы назірала такую сітуацыю. Прывезла да нас бабуля свайго ката, а з’ехаць не можа — таксісты не хочуць везці. Стаіць, плача, і дапамагчы ён ніяк нельга», — сказала Святлана.

Пасля гэтага выпадка Святлана з мужам Яўгенам вырашылі адкрыць таксі для перавозкі жывёлаў. Яны ўзялі крэдыт і набылі ўжываны Citroën з вялікім багажнікам. Спачатку жывёлаў вазіў Яўген, зараз за стырном ездзіць Святлана.

Зоотаксі «Вожык». Крыніца: «Вячэрні Гродна»

Хто карыстаецца паслугай зоотаксі

Паслугамі таксі ў асноўным карыстыюцца ўладальнікі сабакаў і катоў. «Кліент прызначае час, да якога патрэбна прыехаць. Часцей за ўсё просяць адвесці ў ветэрынарную клініку, час ад часу — на выставу, да грумера альбо за горад». Таксама могуць звярнуцца, калі жывёле тэрмінова патрэбна дапамога.

З жывёламі Святлана працуе з 2006 года. Але аказваць ветэрынарную дапамогу жанчына не мае права. Нягледзячы на гэта, у яе ёсць двайная колькасць медыкаментаў для экстраных выпадкаў.

Зоотаксі «Вожык». Крыніца: «Вячэрні Гродна»

Зоотаксі можа выехаць у любую кропку Беларусі

Пастаянных кліентаў ужо каля 50 чалавек. Зоотаксі працуе кругласутачна. Паводле словаў Святланы, у дзень бывае 3−4 заказы, час ад часу — шэсць. Выезд можа быць у любую кропку Беларусі.

Цана за паездку ад вуліцы Карскага (там знаходзіцца гарадская ветэрынарная станцыя) да вуліцы Сацыялістычнай — 5 рублёў. У святы альбо кепскае надвор’е жанчына тарыфы не павышае, цана можа быць даражэй ноччу.

Зоотаксі «Вожык». Крыніца: «Вячэрні Гродна»

Мара — запусціць прыладу падобную на «ЯндексТакси»

Бізнес не прыносіць вялікага прыбытку, але ў планах Святланы набыць другі аўтамабіль, каб паспяваць выконваць усе замовы. Але пакуль жанчына не можа адшукаць кіроўцу, які б пасаваў.

Жанчына марыць запусціць сваю ўласную прыладу, падобную на «ЯндексТакси».

Зоотаксі «Вожык». Крыніца: «Вячэрні Гродна»
Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024