Навіны

У пункце пропуску «Казловічы» дапытваюць кіроўцаў. На мяжы працуе КДБ

На беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску «Казловічы» 20 сакавіка зладзілі «шмон». Кіроўцаў з чаргі выклікаюць у кабінет, апытваюць і правяраюць тэлефон. Паводле версіі кіроўцаў, разам з памежнікамі на мяжы працуе КДБ, паведамляе крыніца Hrodna.life.

У жадаючых перасекчы мяжу старанна правяраюць аўтамабілі, чытаюць тэлефоны, выварочваюць кішэні. Такім чынам 20 сакавіка правяраюць кожнага, хто заехаў у пункт пропуску. Падстаў і прычын праверак не назвалі. Стрэсуюць і супрацоўнікі пункта пропуску, якія працуюць разам з КДБ.

Падобная сітуацыя была ў пачатку сакавіка. Напрыклад, у Беняконях затрымалі гродзенца, які ехаў у Літву. Некаторыя звязвалі павышаны кантроль з тэрактам у Мачулішчах. Пазней сітуацыя на мяжы нармалізавалася. 19 сакавіка ў Гродне КДБ забіў замежніка, які, па версіі сілавікоў, рыхтаваў тэракт.

UPD 14.40. 19 сакавіка вайскоўцы з аўтаматамі стаялі на выездзе з Гародні і правяралі кожны аўтамабіль, распавяла чытачка MOST.

— Учора было добрае надвор’е і многія з’ехалі з горада на шашлыкі. Мы з сям’ёй таксама вырашылі час правесці за горадам і пасля абеду вярталіся. Былі здзіўлены, калі на ўездзе ў Гродна з боку Сапоцкіна было тры блокпосты. Каля Аўгустоўскага канала адзін быў і два на саміх выездах з горада. Стаялі вайскоўцы з аўтаматамі і біноклямі, якія спынялі ўсе аўтамабілі. Правяралі дакументы. Мы не разумелі, чаму такі дагляд. А калі прыехалі дадому, то даведаліся пра сітуацыю ў горадзе з нейкім «інагентам», — распавяла MOST чытачка з Гродна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024