19 сакавіка ў Гродне на вул. Курчатава забілі замежнага грамадзяніна. Яго спрабавалі затрымаць у ходзе аперацыі па «спыненні дзейнасці асоб, якія праніклі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з мэтай здзяйснення тэрарыстычнай акцыі», піша БелТА.

Ён нібыта аказаў узброены супраціў байцам спецпадраздзялення КДБ, група «А». Мужчына хацеў выкарыстаць аўтаматычную зброю і баявыя гранаты.

Цывільныя асобы і сілавікі не пацярпелі.

КДБ распачаў крымінальную справу. Праводзяць аператыўныя мерапрыемствы.

UPD 16.30. Раней паведамлялі, што ў Гродне па вул.Курчатава, 5 (другі пад’езд) адбываюцца затрыманні. Заўважаныя каля 10 супрацоўнікаў міліцыі і мікрааўтобус. Затрыманню папярэднічалі «выбухі або стрэлы», паведаміў Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».