Навіны

Лідчаніна будуць судзіць за ўступленне ў полк Каліноўскага. Пакуль — завочна

У дачыненні да ўдзельніка палка Каліноўскага з Гродзенскай вобласці распачалі крымінальную справу за ўдзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні (арт.361−3 КК і арт. 361−4 КК). Мужчыне пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. Яго чакае завочны суд, паведамілі ў МУС.

46-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці бярэ ўдзел ва ўзброеным канфлікце з сакавіка 2022 года, паведамілі сілавікі. Пра гэта можна даведацца з яго сацсетак, дзе ён размяшчае фота і відэа.

Гаворка ідзе пра Паўла Шурмея, ураджэнца Ліды. Павел — беларускі вясляр. Ён удзельнічаў у дзвюх Алімпійскіх гульнях. Мае некалькі сусветных рэкордаў на вяслярным трэнажоры.

Таксама следчыя затрымалі 11 беларусаў, якія хацелі выехаць, каб ваяваць на баку Украіны.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024