Навіны

«Патрыёт, але не актывіст». Што вядома пра затрыманых уладальнікаў кватэры, дзе жыў гродзенскі «тэрарыст» (абноўлена)

Пасля «ліквідацыі тэрарыста» ў Гродне затрыманыя пяць чалавек. Сярод іх — Алена і Аляксандр Касцевічы. Гэта ўладальніца кватэры, у якой прайшла «ліквідацыя», і яе сын. Па тэлебачанні іх назвалі «заўзятымі прыхільнікамі пераменаў». 22 сакавіка пра іх выказаўся Аляксандр Лукашэнка. Рэдакцыя Hrodna.life даведалася, што пра іх вядома.

Алену Касцевіч у сюжэце СТВ назвалі пенсіянеркай. Яна не ведала, каму была здадзена кватэра.

Аляксандр займаўся здачай кватэры ў арэнду, быў старшынёй жыллёвага кааператыва. У сюжэце адзначылі, што мужчыну затрымлівалі падчас акцый пратэсту ў 2010 годзе. Паводле інфармацыі суседзяў, ён вывешваў БЧБ-сцяг у 2020 годзе і «вызначыўся пратэстнымі настроямі». Адзін з суседаў назваў яго ў інтэрв'ю дзяржТБ «БНФаўцам».

Канфліктаў з суседзямі ён не меў, быў ветлівым, лічаць яго прыяцелі. Мужчына перастаў выходзіць на сувязь 19 сакавіка.

У сюжэце паказалі скрыншоты са старонкі ВКонтакте маладога чалавека. Там была спасылка на платформу «Голас», якую стварылі ў 2020 годзе для кантролю за сумленнасцю выбараў і альтэрнатыўнага падліку галасоў. На аватарцы — аўстрыйскі чырвона-бела-чырвоны сцяг. На старонцы бачна, што Аляксандр падпісваў петыцыі аб экалагічнай сітуацыі ў Беларусі.

«Патрыёт, але не актывіст»

Аляксандру 35 гадоў. Ён вучыўся ў ліцэі № 1 Гродна, пазней — у БНТУ. У яго — жонка і маленькае дзіця. Аляксандр удзельнічаў у байдарачным марафоне, распавялі яго прыяцелі. Ён «звычайны хлопец, добры сем’янін, патрыёт, але не палітычны актывіст ні разу, цалкам тыповы чалавек нашага ўзросту з добрай сям'і».

«Падстаў падазраваць [у садзейнічанні тэрарысту] няма, улічваючы сумніўнасць ўсёй гісторыі», — лічыць яго прыяцель.

Што цяпер з затрыманымі, невядома.

«Мярзотнікі»

Пра затрыманых падчас візіту ў Хатынь выказаўся і Лукашэнка. «< … > Але людзі нас інфармавалі на гэты выпадак. Акрамя гэтых мярзотнікаў, якія на кватэру ўзялі. Яны цяпер там сядзяць у засценках, мы з імі працуем. Гэта жудасныя бчб-шнікі. Чаму так атрымліваецца, што ўсе тэрарысты абсоўваюцца ў гэтых кватэрах. І яны «ні пры чым», яны «нічога не ведаюць».

Па справе дапыталі 14 чалавек, пяць з іх — у ізалятары. Хто яшчэ затрыманы, акрамя маці і сына, невядома. Распачатая крымінальная справа паводле арт. 289 КК «Акт тэрарызму».

Чытайце таксама:

UPD 6 красавіка. Уладальнікі кватэры, у якой ліквідавалі гродзенскага «тэрарыста», на волі. Аляксандр і Алена Касцевічы, уладальнікі кватэры па вул. Курчатава, 5 былі затрыманыя і дапытаныя КДБ. Па справе дапыталі 14 чалавек, якія размаўлялі з «тэрарыстам», з іх пяць змясцілі ў ізалятар. Хто гэта і што з імі, невядома, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024