На вуліцы Міра адрамантавалі асфальт, але ёсць нюанс: жыхары засталіся незадаволеныя

На вуліцы Міра, уздоўж дамоў № 1 і № 2, асфальт такі стары, што ямы з’яўляюцца літаральна ў іншых ямах. Аб’ехаць іх аўтамабілем не заўсёды атрымоўваецца, бо да вечара на вуліцы прыпаркаваны машыны супрацоўнікаў бальніцы № 2. Рамонт двара быццам бы правялі, але праблема не знікла, расказаў «АўтаГродна».

Двор на вуліцы Міра № 1 і № 2. Крыніца: autogrodno.by

У чым праблема?

Двор на вуліцы Міра ў 2022 годзе ўнеслі ў праграму «100 двароў» — гродзенскую гарадскую праграму рамонту дваравых тэрыторый. Рамонт сапраўды зрабілі, але ўчастак дарогі з іншага баку дома — з адзіным варыянтам заезда ў двор — пакінулі без увагі. Таксама патрабуюць рамонту пашаходныя сцежкі.

Калі мясцовыя жыхары звяртаюцца ў службу 115.бел, то абываецца непаразуменне. Там адказваюць, што дарогі ўжо адрамантавалі па праграме «100 двароў 2022». «Калі не разабрацца ў гэтай блытаніне, то нашая разбітая дарога вельмі не хутка дачакаецца рамонта, бо па паперах усё зроблена», — сказала чытачка «АўтаГродна». Падобныя адпіскі са службы 115.бел яна атрымлівала ўжо двойчы.

Адказы службы 115.бел. Скрыншоты чытачоў «АўтаГродна»

Колькі двароў плануюць адрамантаваць у 2023 годзе

У 2023 годзе ў Гродне плануюць адрамантаваць 50 двароў і 16 вуліц. На праблемных тэрыторыях хочуць замяніць асфальт і бардзюры, прывесці да ладу пешаходныя сцежкі і заезды. Там, дзе будзе неабходнасць, спілуюць старыя дрэвы і пасадзяць новыя.

Якія двары будуць рамантаваць мы пісалі тут.

Першае маштабнае абнаўленне за 20 гадоў

За пяць гадоў камунальныя службы плануюць адрамантаваць усе гарадскія двары. У 2022 годзе ў Гродне адрамантавалі больш за 50 тэрыторый. Але Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт планаваў адрамантаваць 150 двароў.

У 2022 годзе ў Гродне налічваласая 500 дваровых тэрыторый, якія патрабуюць рамонту. Год таму гарвыканкам планаваў іх адрамантаваць на працягу 3 — 3,5 гадоў. Паводле «Гродна Плюс», гэта першае настолькі маштабнае абнаўленне за апошнія 20 гадоў.

Чытайце таксама: Глядзіце, якія двары адрамантуюць у Гродне ў 2023. Такога маштабнага рамонту не было ўжо 20 гадоў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024