Навіны

Ля могілак «Аўльс» зноў пачалі капаць — але гэта не пашырэнне. Што адбываецца?

Побач з могілкамі «Аўльс» працуе цяжкая тэхніка — экскаватары і трактары. Фотаздымкі апублікаваў NewGrodno.by. Там будуцюць сажалку-асушальнік. Яна патрэбна, каб вада з пахаванняў не трапляла праз лес у вёску Путрышкі.

Стварэнне сажалькі-асушальніка на могілках «Аўльс». Крыніца: newgrodno.by

Сажалка ўратуе агароды мясцовых жыхароў

Пра падаўжэнне адзіных адкрытых для пахаванняў гродзенскіх могілак у бок Путрышак гаворка ішла ў 2018 годзе. Мясцовыя жыхары былі супраць, таму пашыраць могілкі пачалі ў іншы бок. Жыхароў Путрышак хвалявала, што пры будаўніцтве высякалі дрэвы — і ў агароды вяскоўцаў у нізіну спускаўся могілкавы пясок і ліўневыя воды. Тады ў ЖКГ тлумачылі, што пашыраць могілкі няма куды, але пазней знайшлі накірунак — па іншы бок шашы.

Таксама створаць калумбарый

У сакавіку 2023 года стала вядома, што могілкі не будуць пашыраць у бок вёскі Путрышкі. Таксама анансавалася, што на могілках пабудуюць калумбарый, дзе можна будзе захоўваць урны з прахам пасля крэмацыі.

Раней спецыялісты ў сферы пахавальнай справы называлі перспектыўным месцам для пабудовы калумбарыя могілкі «Сакрэт» на праспекце Касманаўтаў. Наяўнасць калумбарыя ў Гродне дазволіць жыхарам значна эканоміць на ўсталяванні будучага помніка на магіле і дазволіць зэканоміць шмат тэрыторыі.

Чытайце таксама:Першы калумбарый у Гродне з’явіцца на Аульсе

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024