Навіны

На Савецкіх пагранічнікаў хочуць пабудаваць яшчэ адзін шматпавярховік. Зямлю выставілі на аўкцыён (абноўлена)

Участак на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў выставілі на аўкцыён. Там плануюць пабудаваць шматкватэрны жылы дом.

UPD. Аўкцыён адбудзецца 7 чэрвеня.

Участак дзе плануюць будаваць новы жылы дом. Скрыншот «Яндекс Карты»

Новы будынак плануюць узвесці ў раёне вуліц Савецкіх пагранічнікаў - Манюшкі - Нямцэвіча — Сыракомлі. Пачатковая цана ўчастка амаль 105 тыс. рублёў (амаль $ 37 тыс.). Плошча надзела — 1,63 га.

На гэтай зямлі размяшчаюцца будынкі па адрасах: вул. Манюшка, 6 і 8, вул. Сыракомлі 1/1, 2, вул. Савецкіх пагранічнікаў, 75, 77, 79, 81, 83, 85, 87, 87/1, вул. Нямцэвіча, 4. Усе пабудовы плануюць знесці разам з зялёнымі насаджэннямі. Выдаткі за гэта ацанілі амаль у 2 млн рублёў - амаль у 20 разоў больш, чым пачатковы кошт права праектавання і будаўніцтва шматпавярховіка, заўважыў канал Urban Hrodna.

Раней паведамлялі, што там плануюць збудаваць адзін дом вышынёй не больш за 41 метр.

Побач ужо будуюць шматкватэрны дом

На вуліцы Савецкіх пагранічнікаў побач з універсамам «Кастрычніцкі», на месцы знесенага прыватнага сектара, у жніўні 2022 года пачалі будаваць жылы комплекс на 312 кватэр.

Жыллёвы комплекс «Купальскі». Крыніца: airon.by

Будоўля адбываецца на ўчастку паміж «Кастрычніцкім» і вуліцай Гогаля. Там плануюць узвесці васьмісекцыйны жылы дом вышынёй 8−10 паверхаў. Таксама ў будынку хочуць размясціць офісы і кропкі абслугоўвання насельніцтва. Уваход да іх будзе з боку вуліцы Савецкіх пагранічнікаў, а ўваход у пад’езды — з вуліцы і з двара.

Акрамя будынка запланаваны дзіцячыя пляцоўкі для гульняў і заняткаў спортам, паркоўкі і падземны гараж на 181 месца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024