На вуліцы Савецкіх пагранічнікаў побач з універсамам «Кастрычніцкі», на месцы знесенага прыватнага сектара, пачалі будаваць жылы комплекс на 312 кватэр, паведаміў «Вечерний Гродно».

Новы шматпавярховы комплекс пачалі будаваць на Савецкіх пагранічнікаў. Як ён будзе выглядаць?
Будаўніцтва новага дома на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Крыніца: «Вечерний Гродно»

Будоўля адбываецца на ўчастку паміж «Кастрычніцкім» і вуліцай Гогаля. Там плануюць узвесці васьмісекцыйны жылы дом вышынёй 8−10 паверхаў. Таксама ў будынку хочуць размясціць офісы і кропкі абслугоўвання насельніцтва. Уваход да іх будзе з боку вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў, а ўваход у пад’езы — з вуліцы і з двара.

Акрамя будынка запланаваны дзіцячыя пляцоўкі для гульняў і заняткаў спортам, паркоўкі і падземны гараж на 181 месца.

Што плануюць у будучыні

Прыватны сектар далей уздоўж вуліцы Савецкіх пагранічнікаў таксама плануюць зносіць. На ўчастку плошчай 1,63 га паміж вуліцамі Сыракомлі, Манюшкі і Нямцэвіча хочуць пабудаваць яшчэ адзін дом вышынёй не больш за 41 метр. Участак плануюць выставіць на аўкцыён.

Хто будуе новы дом

Зямлю на Савецкіх пагранічнікаў у красавіку 2020 года выкупіла мінская кампанія «АйронІнвестПраект». Папярэдняя кампанія-забудоўшчык «Сучасныя бетонныя канструкцыі» адмовілася ад планаў і скасавала дамову арэнды.