Навіны

У Гродзенскай вобласці абвясцілі зборы. За няяўку могуць асудзіць — ёсць прэцэдэнты

Планавая праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі пачалася 3 красавіка па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі. Па Гродзенскай вобласці збіраюцца прызваць 1000 чалавек. За няяўку пагражае крымінальная адказнасць.

Накіруюць сельскагаспадарчую тэхніку

Праверка мае на ўвазе прызыў ваеннаабавязаных і пастаўку тэхнікі народнай гаспадаркі ў воінскія часці. З 3 красавіка ваенкам Гродзенскай вобласці сумесна з мясцовымі органамі ўлады пачалі апавяшчаць ваеннаабавязаных і кіраўнікоў прадпрыемстваў - пастаўшчыкоў тэхнікі.

«Мабілізацыйныя рэсурсы» накіруюць у адно са злучэнняў Заходняга аператыўнага камандавання. 4 красавіка адправілі на праверачныя зборы транспарт народнай гаспадаркі з прадпрыемстваў. Гэта 13 адзінак тэхнікі.

Тэхніка адпраўляецца на зборы. Фота: «Гродна Плюс»

Мерапрыемствы дапамогуць вызначыць здольнасць камандзіраў кіраваць падначаленымі падраздзяленнямі і гатоўнасць частак выконваць задачы ў неабходныя тэрміны. Праверка будзе мець комплексны характар. Кіраваць ёй даручана Савету Бяспекі Беларусі.

Працягласць збораў - 35 сутак. Запланавана перамяшчэнне ваеннай тэхнікі і часовае абмежаванне руху грамадзянскага транспарту.

Прызавуць 1000 чалавек

Па Гродзенскай вобласці да прызыву на зборы плануецца каля 1000 чалавек, па Слонімскім і Зэльвенскім раёнах — каля 600, паведамляе slonves.by.

Ваеннаабавязаныя пойдуць па ваенна-ўліковай спецыяльнасці, якую яны маюць, на пэўную штатную пасаду ў вайсковай частцы. Арыентыровачна ўсе мерапрыемствы па зладжванні будуць праходзіць на тэрыторыі Слоніма, некалькіх палігонаў, размешчаных у Баранавіцкім раёне, магчымыя выезды і на мяжу.

Ваеннаабавязаныя адновяць першапачатковыя ваенныя навыкі па баявой падрыхтоўцы і баявым зладжванні, гатоўнасць выконваць баявыя задачы.

Ваенкамат у Слоніме. Фота: slonves.by

170 чалавек адправяць у Слонім

Ваенкам Ваўкавыскага, Бераставіцкага і Свіслацкага раёнаў таксама пачаў працу. Каля 170 чалавек накіруюць у 11-ю асобную механізаваную брыгаду, якая дыслакуецца ў Слоніме. Разгарнулі базу правядзення мабілізацыі, задзейнічалі мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ўлады, штабы апавяшчэння. Пункт папярэдняга збору ваеннаабавязаных размясціўся ў Ваўкавыскім каледжы «ГрДУ імя Янкі Купалы», паведамляе «Наш час».

За няяўку — пазбаўленне волі

За няяўку на зборы ваеннаабавязанаму па арт. 436 КК пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі. Летась аднаго жыхара вобласці прыцягнулі да адказнасці, паведаміў «Гродна Плюс» намеснік пракурора вобласці Уладзімір Клішын. Якое пакаранне яму прызначылі, ён не ўдакладніў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024