Навіны

Грамадскае аб’яднанне «Экаманіторынг» ліквідуюць у Гродне

Пасяджэнне аб ліквідацыі арганізацыі запланавана на 26 красавіка ў Гродзенскім абласным судзе. Заяўнік — Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама, суддзя — Сяргей Піпко.

Аб’яднанне зарэгістравана з 2017 года. Сябры арганізацыі прыбіралі смецце ў прыродных месцах, паведамлялі аб грамадскіх абмеркаваннях і актыўна ўдзельнічалі ў іх, заклікалі карміць бяздомных жывёл зімой. Паводле апісання, асноўнымі мэтамі дзейнасці з’яўляюцца кантроль і паляпшэнне экалагічнай абстаноўкі, навядзенне парадку на зямлі, павышэнне турыстычнай прывабнасці Гродзенскай вобласці.

«Экаманіторынг» уваходзіць у склад грамадскага Каардынацыйнага экалагічнага савета пры Гродзенскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024