Навіны

Нерухомасць тыдня. Кватэру з камінам і джакузі можна купіць у Гродне

Прадаецца трохпакаёвая кватэра на вул. Белыя Росы, 79. У ёй зроблены дызайнерскі рамонт. У зале ўсталявалі электракамін і вялікую канапу. «Акцэнтная колеравая гама ў інтэр'еры, якасныя і дарагія матэрыялы аздаблення кватэры», — абяцаюць прадаўцы.

Плошча кватэры — 78,5 м². Яна размяшчаецца на шостым паверсе 10-павярховага дома. Ёсць зашклёная лоджыя са столікам.

У кватэры — высокатэхналагічны рамонт, удалая планіроўка і цёплая падлога. На кухні сістэма дадатковай ачысткі вады з асобным кранам і зменнымі фільтрамі. Убудаваная бытавая тэхніка — вядучых вытворцаў (напрыклад, духавы шафу — ад Gorenje). Ёсць магутная выцяжка, посудамыйная машына і халадзільнік. У ванным пакоі сантэхніка вядучых вытворцаў.

Санвузел падзелены. Ёсць душавая кабіна і ванна з джакузі.

Дом размяшчаецца ў раёне з развітой інфраструктурай: школа, дзіцячыя сады, крама «АЛМИ», прыпынкі грамадскага транспарту. Да цэнтра — 10 хвілін. Прадаўцы абяцаюць добрых, інтэлігентных суседзяў і акуратны пад’езд.

Кошт — $ 79 000.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024