Навіны

У Гродне з’явіцца абноўлены аўтобусны маршрут праз увесь горад

Пасля адкрыцця Новага моста на Паповіча абноўлены аўтобусны маршрут № 28 аб’яднае ранейшыя маршруты № 7 і № 28. Па паўднёвай частцы горада аб’яднаны маршрут паедзе як ранейшы маршрут № 7. У паўночнай частцы — будзе рухацца па маршруце № 28.

Аўтобусны маршрут № 28 будзе называцца «Вішнявец — Белыя Росы».

Тралейбусы № 7, 8, 10, 12, 14, 15, 23 пасля аднаўлення руху праз мост паедуць па сваіх ранейшых маршрутах.

Поўны спіс прыпынкаў аўтобуса № 28:

Вішнявец — Вішнявец-5 — Вішнявец-7 — Малахавічы — вуліца Вішнявецкая — Пошта — Крама «Нарач" — Вуліца Славінскага — Хімвалакно — Вуліца Выдавецкая — Вуліца Акульная — ГАП № 1 — Гроднажылбуд — Вуліца Хвойная — Вуліца Вольгі Соламавай — Сярэдняя школа № 37 — «Алмі» — «Фламінга» — «Еўраопт» — Крама «1000 дробязяў" — Белаграпрамбанк — Каледж эканомікі і кіравання — Вуліца Вясновая — Вуліца Фестывальная — Вуліца Болдзіна — Крама «Купалінка» — Гімназія № 5 — Вуліца Дамброўскага — Вуліца Урублеўскага — Каледж тэхнікі, тэхналогій і дызайну — Радыёхваля — Вытворчасць аўтаагрэгатаў- Вуліца Гаспадарчая — Гроднааблнафтапрадукт — Дзевятоўка- Вуліца Белыя Росы.

Калі адкрыюць мост

Новы мост урачыста адкрыюць 14 красавіка, а 21:30. На адкрыцці абяцаюць светла-лазернае шоу, танцы рэгуліроўшчыка і «вулічныя танцы на мосце».

Першай па мосце праедзе калона рэтра-аўтамабіляў, машыны экстраных службаў, байкераў і веласіпедыстаў. Далей рух запусцяць для ўсяго транспарту і пешаходаў, перадае «Пул 4 регион».

У гэты дзень з 20:30 і да канца прадстаўлення будзе часова перакрытая пантонная пераправа. З 17 красавіка яе наогул ліквідуюць.

Раней рух на мосце на Паповіча абяцалі адкрыць 17 красавіка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024