Рух па Новым мосце на вуліцы Паповіча адкрыюць у пятніцу 14 красавіка 2023 года. Пра гэта паведаміў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой.
![Стала вядома, калі адкрыюць мост на Паповіча і на колькі гадоў яго хопіць](http://cdn.optipic.io/site-102139/wp-content/uploads/2023/04/Novyj-most-800x449.jpg)
Будаўнікі 10 красавіка 2023 года пачалі заключны этап рамонта Новага моста. Там плануюць укласці другі слой асфальтавага пакрыцця. Пасля гэтага працоўныя ўсталююць агароджу і выпрабуюць мост.
Акрамя гэтага там нанясуць разметку і ўсталююць датчыкі, якія будуць у анлайн рэжыме сачыць за станам моста і перадаваць інфармацыю ў Дарожны навукова-даследчы інстытут.
![Стала вядома, калі адкрыюць мост на Паповіча і на колькі гадоў яго хопіць](http://cdn.optipic.io/site-102139/wp-content/uploads/2023/04/Novy-most-800x450.jpg)
Акрамя праезжай часткі на мосце арганізуюць пешаходную і веласіпедную зоны. Паводле словаў Гоя, мост будзе працаваць «доўгія-доўгія гады».
Раней рух на мосце на Паповіча абяцалі адкрыць 17 красавіка.