Навіны

Нерухомасць тыдня: двухузроўневую кватэру на 100 квадратаў можна купіць у Гродне

Чатырохпакаёвую двухузроўневую кватэру па вул. Соламавай, 138 прадаюць у Гродне. У інтэр'еры шмат дрэва. На кухні - замежная тэхніка. Кошт — $ 78 500.

Яна размешчана на другім паверсе 10-павярховага панэльнага дома 1997 года пабудовы. Плошча — 95.3 кв. м. У доме светлыя і прасторныя пакоі. Ёсць дзве зашклёныя лоджыі, два санвузла. Кватэра гатовая да пражывання — зроблены еўрарамонт.

У памяшканні тры шафы-купэ, металічныя ўваходныя дзверы, шклопакеты. У рамонце выкарыстоўвалі натуральныя матэрыялы: міжпакаёвыя дзверы з масіва алешыны, лесвіца з масіва дуба. Сцены пафарбаваны. Падлога — ламінат, на кухні — плітка.

Убудаваная кухня з духавай шафай і варачнай панэллю «Gorenje» (славенскі вытворца бытавой тэхнікі — Hrodna.life), выцяжкай.

На лесвічнай пляцоўцы ёсць камора. Абяцаюць чысты пад’езд. У раёне — развітая інфраструктура, у крокавай даступнасці знаходзяцца гандлёвыя аб’екты, міні-рынак «Фолюш», школа, гімназія, дзіцячы сад, пошта, банк, аптэка, прыпынкі грамадскага транспарту. Побач — зялёная зона адпачынку.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: у Каробчыцах прадаецца дом-замак

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024