Прадаецца трохпавярховы катэдж у выглядзе замка ў вёсцы Каробчыцы па вул. Новая, 5. На тэрыторыі можна ўсталяваць сауну або лазню. З домам ідзе зямельны ўчастак з газонам, насаджэннямі і альтанкай-барбекю. Падрыхтавана месца для вулічнага басейна.

Катэдж у выглядзе замка агульнай плошчай 474 кв. м пабудаваны з цэглы. З ім ідзе добраўпарадкаваны зямельны ўчастак плошчай 13 сотак у прыватнай уласнасці. Ён абгароджаны па перыметры металічным плотам.

У доме гараж на некалькі машын, шэсць спальняў, кацельня з газавым катлом. Ля дома — тэраса. Абяцаюць выдатны выгляд з вокнаў.

Дом прадаецца пад чыставое аздабленне. Падрыхтаваны ўсе паверхні, падведзены цэнтральныя камунікацыі - газ, вада, электрычнасць, каналізацыя. У доме — газавае ацяпленне і цёплая падлога. Устаноўлены радыятарныя батарэі. «У будаўніцтве выкарыстоўваліся толькі якасныя дарагія матэрыялы, усе працы пад асабістым наглядам на ўсіх этапах», — сцвярджаюць прадаўцы. Дом пабудавалі ў 2016 годзе.

Кошт дагаворны. Дом можна купіць у залік кошту кватэры або аўтамабіля.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: купіць кватэру з дызайнерскім рамонтам насупраць чыгуначнага вакзалу