Нафтабазу побач з аграгарадком Тапілішкі на Шчучыншчыне плануюць прадаць з аўкцыёна 18 траўня 2023 года. Пачатковая цана — амаль 24,9 тыс. рублёў (амаль $ 10 тыс). Інфармацыю апублікавалі на сайце «БелЮрЗабеспячэнне».

нафтабаза, аўкцыён
Нафтабаза, якую прадаюць на Шчучыншчыне. Крыніца: e-auction.by

База размяшчачецца на ўчастку плошчай 14 сотак. На тэрыторыі ёсць будынак тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў з халоднай прыбудовай. Таксама ёсць склад, топліўназаправачная калонка і сем разнафарматных ёмістасцяў для бакаў, у якіх можна захоўваць светлыя нафтапрадукты.

Нафтабазу забралі за пазыкі ў «Гроднааблсельбуда». Тэрыторыя нафтабазы агароджана плотам — сеткай рабіцай на жалезабетонных слупах.

Чытайце таксама: Індыя хоча інвеставаць у «Гродна Азот» да $ 600 млн. Чым завод цікавы замежнікам?