Навіны

Гродзенка Лана Глумакова прадставіць Еўропу на конкурсе прыгажосці ў Амерыцы

Заснавальніца гродзенскага рэкламнага агенцтва «На ура» і спа-салона «Honey Day» прадставіць Еўропу на конкурсе прыгажосці Mrs Globe. Ён пройдзе 20−25 чэрвеня 2023 года ў ЗША.

«Я лячу ў Амерыку! Як я ўжо паведаміла ў сторыз, амерыканскае пасольства ўхваліла маю візу, у чэрвені я лячу на самы яркі і прэстыжны конкурс Mrs Globe — для таго, каб прадставіць на ім Еўропу! Сплю і бачу. Мару. Рыхтуюся. Трымайце за мяне кулачкі», — напісала Глумакова ў Facebook.

Лане — 41 год. Яна бізнэсвумэн, замужняя маці дваіх дзяцей. У кастрычніку 2022 года Лана стала найпрыгажэйшай замужняй жанчынай Еўропы па версіі конкурсу «Mrs. Europe Globe». У 2020 годзе Лана Глумакова прадставіла Беларусь на конкурсе «Mrs Globe», была фіналісткай конкурсу «Місіс Свету Беларусь 2018». З’яўляецца суарганізатарам дабрачыннага праекта «Хвалі Дабрані».

Mrs Globe — Міжнародны конкурс прыгажосці для замужніх дзяўчат. Праводзіцца штогод з 1996 года. У ім перамагалі бізнес-лэдзі, мадэлі і хатнія гаспадыні.

Зараз на сайце ідзе электроннае галасаванне. За $ 10 можна прагаласаваць за вашага кандыдата. Сродкі перададуць у дабрачынны фонд Women In Need Foundation. Пераможца віртуальнага галасавання аўтаматычна атрымае месца ў якасці фіналісткі і атрымае тытул Mrs. Globe Choice of the People.

Чытайце таксама: «Тытул прыцягне ўвагу да праблем». Гродзенка прадставіць Беларусь на конкурсе прыгажосці для замужніх жанчын

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024