Лана Глумкова з Гродна перамагла ў конкурсе на найпрыгажэйшую замужнюю жанчыну Еўропы «Mrs. Europe Globe». Пра гэта яна паведаміла ў сваім Instagram 16 кастрычніка.
![Гродзенку прызналі найпрыгажэйшай замужняй жанчынай Еўропы](http://cdn.optipic.io/site-102139/wp-content/uploads/2022/10/Lana-Glumakova-800x800.jpg)
Конкурс адбыўся з 12 па 15 кастрычніка ў Афінах. У ім удзельнічалі 10 жанчын. Акрамя Беларусі былі прадстаўніцы з Грэцыі, Казахстана, Мальты, Швецыі, Украіны і Расіі.
У 2021 годзе ў конкурсе перамагла Маргарыта Смалянская з Манака, а ў 2020-м — Юлія Ігнатава з Украіны.
Хто такая Лана Глумакова
Лана Глумакова — заснавальніца гродзенскага рэкламнага агенцтва «На ура» і спа-салона «Honey Day», сузаснавальніца дабрачыннага праекта «Хвалі дабрыні». Лане 40 гадоў. Яна замужам, маці дваіх сыноў. Валодае беларускай, рускай, англійскай, нямецкай і польскай мовамі.
![Лана Глумакова](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/09/hlumakova_lana_307727265_617354879831610_3041531131374091746_n-800x533.jpg)
У 2020 годзе Лана Глумакова прадставіла Беларусь на конкурсе «Mrs Globe» («Місіс Зямны шар»). Фіналістка конкурсу «Місіс Свету Беларусь 2018».
Лана — не першая гродзенка, якая ўдзельнічае і перамагае ў падобных міжнародных конкурсах. Святлана Скок прадстаўляла ў 2018 годзе Беларусь на «Місіс Сусвет — 2018», а ў 2019 трапіла на фінал «Mrs. Globe» у Кітаі. Святлана Кузняцова перамагла ў конкурсе «Mrs Globe» у 2017. А ў 1998 годзе яна стала першай Міс Беларусь.