Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Студэнт са Шры-Ланкі Цішану Куларатне памёр у Гродне

У Гродне ў інтэрнаце памёр студэнт са Шры-Ланкі. Цішану Куларатне было 24 гады, ён навучаўся ў Гродзенскім дзяржаўным медычным універсітэце. Пра гэта паведаміла выданне Colombo Page.

студэнт са Шры-Ланкі
Цішану Куларатне. Крынціца: lankasara.com

Цела студэнта знайшлі 30 красавіка 2023 года пасля таго, як яго маці не змагла з ім звязацца. Яна звязалася з сябрамі хлопца, якія зайшлі ў пакой і выявілі яго труп. Міліцыя высвятляе, ці быў гэта суіцыд альбо студэнт памёр па іншай прычыне.

Што вядома пра памерлага

Цішан Куларатне навучаўся на чацвёртым курсе. На радзіме ён навучаўся ў прэстыжнай школе. На сайце ўніверсітэта напісана, што ён быў прызёрам алімпіяды па тапаграфічнай анатоміі і аператыўнай хірургіі.

Не першы падобны выпадак за апошнія два гады

У сакавіку 2021 года ў інтэрнаце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Янкі Купалы на вуліцы Дубко памёр студэнт з Туркменістана. Ён пайшоў у душ і доўгі час не выходзіў адтуль. Яго цела выявілі суседзі, якія пачалі пераймацца. За некалькі дзён да гэтага хлопцу выклікалі хуткую дапамогу, бо ў яго былі праблемы са здароўем.

Чытайце таксама: У Гродне памёр студэнт. Папярэдні дыягназ — менінгакокавая інфекцыя