Навіны

Асудзілі ўладальніка крамы «АвтоЗапчасти» ў Гродне. Ён паскардзіўся на сілавікоў, а справу завялі на яго (абноўлена)

Уладальніка гродзенскай крамы «АвтоЗапчасти» Віктара Рукшу асудзілі на 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама ён павінен пагасіць нібыта нанесеную дзяржаве шкоду. Яго судзілі за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі (арт.424 ч. 3 КК) і ўхіленне ад выплаты падаткаў (арт. 243 ч. 2 КК у рэдакцыі да 26 траўня 2021 года), паведамляе медыя «Суполка».

Суд пачаўся ў траўні 2022 года і доўжыўся амаль год. Вёў справу суддзя Віталь Лабоцкі ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. Прысуд не ўступіў у законную сілу. Прыкладна палову тэрміну Віктар ужо адбыў у СІЗА.

Віктару Рукше 60 гадоў. У 1992 годзе ён скончыў аддзяленне механізацыі Ленінградскага сельгасінстытута. Вярнуўся ў Гродна і гандляваў запчасткамі на рынку, а ў 1995-м адкрыў краму па сваім профілі. Бізнэсу — краме аўтазапчастак — на момант ліквідацыі было прыкладна 25 гадоў.

Віктара ўзялі пад варту 22 лютага 2022 года. Два апошнія дні нараджэння ён сустрэў у СІЗА.

Сутнасць справы

Пачалося ўсё з таго, што падчас пратэстаў 11 жніўня 2020 года сілавікі ўбеглі ў краму і затрымалі двух супрацоўнікаў. Там жа затрымалі і журналіста Hrodna.life Руслана Кулевіча. Віктар паскардзіўся на дзеянні сілавікоў. Неўзабаве завялі «эканамічную» крымінальную справу — але на Віктара.

Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю (УДФР КДК) правяло ператрус у краме, яе апячаталі. Падатковая падала іск аб ліквідацыі фірмы.

Па версіі УДФР, прыватная кампанія некалькі гадоў хавала сапраўдныя даходы і выплачвала заробкі ў канвертах. На АНТ гаварылі пра суму ў 525 тысяч рублёў нявыплачаных падаткаў і 12 тысяч ($ 4655) падаткаў з заробкаў у канвертах. Паводле версіі ўладальніка крамы, УДФР канфіскавалі не бухгалтарскую праграму, а аператыўна-складскую. Ёй карысталіся для ўліку тавараў па складзе. Hrodna.life раней распавядаў пра справу Рукшы падрабязна.

Спрабаваў абскардзіць

Віктар спрабаваў абскардзіць акты сілавікоў у эканамічным судзе Гродзенскай вобласці, але суд стаў на бок УДФР. У выніку фірму Віктара ліквідавалі, а крымінальная справа скончылася абвінаваўчым прысудам.

UPD 17 ліпеня. Верагодна, у судзе Кастрычніцкага раёна Гродна пераглядаюць справу бізнесмена Віктара Рукшы. Суд па арт. 243 ч.2 КК «Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў (рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021)» і арт. 424 ч. 3 КК «Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі» пачаўся 17 ліпеня ў судзе Кастрычніцкага раёна. Суддзя — Дзмітрый Кедаль. Раней справу разглядалі ў Гродзенскім абласным судзе.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024