Адзін з самых запамінальных дамоў раёна Новы Свет, дом на 17 Верасня, 17, перажывае капітальны рамонт. На гэта звярнуў увагу канал Urban Hrodna.

Жылы дом у зялёнай ашалёўцы вылучаецца ганкам з двума ўваходамі і разнымі дзвярамі. Зараз у будынку распачалі капітальный рамонт. З фасада знялі ашалёўку разам з драўляным падзорам, перакрываюць дах. Бачна, што сам дом у добрым стане — вянцы не згнілыя.

Ці адновяць зняты разьбяны дэкор, пакуль невядома.

Паводле плана працы мусяць скончыць да 30 траўня. Праектыроўшчык — архітэктурна-канструктарскае бюро «Конарх».

Дом у Новым Свеце
Дом на 17 верасня да рамонта. Крыніца фота: Urban Hrodna

Гісторыя дома

Дом збудаваны каля 1910 г. Адзін з бакавых фасадаў - цагляны брандмаўэр. Да прыхода савецкай улады домам валодала сям’я Янушкевічаў.

Дом на 17 верасня, гістарычнае фота
Дом на 17 Верасня, 17 у 1910 г. Крыніца фота: Гродзенскі форум

Па ўсім перыметры страхі будынак аздоблены падзорам тэхналагічна складанай прапілоўкі, сказана пра будынак у даведніку «Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы». Фрызавы дэкаратыўны пояс, утвораны накладной, паверх асноўнай, вертыкальнай шалёўкай з прапілаванымі канцамі, з’яўляецца самым эфектым акцэнтам гэтага будынка, як і высокамастацкай работы дзверы: філёнгавыя, з разнымі ўстаўкамі.

Чытайце таксама: