Навіны

У Гродне з’явіцца дом каралевы Боны — выбралі назву для ЖК на Магістральнай

Забудоўшчык выбраў назву для будучага жылога комплекса на вуліцы Магістральнай, каля паліклінікі № 5. Яго вырашылі назваць «Бона» ў гонар каралевы і вялікай княгіні Боны Сфорца.

Конкурс на назву новага жылога комплекса на Магістральнай абвесціла ў сваім Telegram-канале брэсцкая фірма PObudowa («Палессежылбуд»).

Сярод прапанаваных падпісантамі варыянтаў былі імёны гістарычных асобаў, звязаных з Гродна, ЖК «Бугорок», «Магистр» і падобныя — паводле назвы вуліцы, і «станоўчыя прыгожыя словы» (так акрэсліла іх адна з аўтарак) кшталту «Абрикос», «Мальдивы» і «Престиж».

Забудоўца спыніўся на варыянце «Бона». «Тым самым мы звяртаем увагу на важную гістарычную асобу, якая кардынальна паўплывала на развіццё Гродна», — пакаментаваў свой выбар забудоўшчык. Раней паведамлялі, што ўдзельніку, чыю назву абяруць, падораць дызайн-праект любога памяшкання.

Якім будзе комплекс «Бона»

Цагляны 10-павярховы дом будзе складацца з 2 сумежных секцый, якія ўтвораць закрытую дваровую прастору. Будзе 3 пад’езды. Частка кватэр будзе са свабоднай планіроўкай. На першым паверсе плануюць размясціць офісы, памяшканні для мыйкі лапаў жывёл, вазковыя і пакоі маці і дзіцяці. У каларыстыцы, размяшчэнні вокнаў і сілуэце будынка архітэктары спрабавалі пераасэнсаваць архітэктурную спадчыну Гродзенскай вобласці: Мірскі замак, царкву ў Мураванцы, Стары замак у Гродне.

Праект ЖК на Магістральнай. Крыніца: Urban Hrodna

Будаўніцтва плануюць пачаць летам 2023 года і завяршыць у 2024 годзе.

Што Бона Сфорца значыць для Гродна

Дачка міланскага герцага Бона Сфорца стала жонкай караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта І у 1518 годзе. Яна была ўдвая маладзейшай за яго. Пры яе падтрымцы быў выдадзены Першы Статут ВКЛ, будаваліся школы, храмы, шпіталі, праводзіліся рэформы.

Бона Сфорца набыла ў Юрыя Радзівіла Гродзенскае староства. Яна прывезла сюды невядомыя раней гародніну і садавіну, усталявала звычай есці відэльцам і трымаць пакаёвых птушак, стала заканадаўцай моды.

У Гродне на яе загад забрукавалі вуліцы і гандлёвую плошчу, горад атрымаў вадаправод і дзве гарадскія пячаткі: асобную гандлёвую і ўрадавую з выявай аленя святога Губерта.

З часоў Боны паходзіць першая згадка пра знакаміты гарадскі ратушны гадзіннік, для абслугоўвання якога ў 1541 годзе Бона загадала ўзяць на службу спецыяльнага майстра. Таксама Бона фундавала грошы і на Фару Вітаўта і прафінансавала са скарбу стварэнне ў Гродне першага шпіталя пры кляштары і касцёле Святога Духа на сучаснай Савецкай вуліцы. Будынак стаіць там дасюль.

У 2019 годзе гродзенцы стварылі петыцыю аб ушанаванні каралевы Боны ў гарадской прасторы. Гарадскія ўлады згадзіліся, што гэта важна, дадалі Бону Сфорца ў адмысловы спіс, але прызналі, што грошай на ўсталяванне ў Гродне шыльды ці помніка пакуль няма.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024