Навіны

Пяць чалавек затрыманыя ў Гродне і Скідзелі. Сярод іх — банкір

Сілавікі апублікавалі відэа з затрыманнем пяці жыхароў Гродна і вобласці. Сярод іх — супрацоўнік банка і жыхар Скідзеля. Прычынай затрымання сталі экстрэмісцкія матэрыялы і каментары пра беларускіх сілавікоў і расійскіх вайскоўцаў.

Гродзенцы затрыманыя за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, у тым ліку — у сацсетках і «Аднакласніках», за абразлівыя і пагрозлівыя каментары, напісаныя ў пачатку вайны, каментары на Youtube, якія змяшчаюць пагрозы сілавікам і расійскім вайскоўцам, а таксама заклікі рыхтаваць кактэйлі Молатава.

Верагодна, адзін з затрыманых — Сяргей Юдзін. Праваабаронцы апазналі аднаго з затрыманых — гэта Аляксей Бондар, у якога 26 траўня прайшоў суд паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» у Гродзенскім раённым судзе.

26 траўня таксама стала вядома пра затрыманне васьмі жыхароў Ліды.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024