27 траўня стала вядома пра затрыманне ў Ваўкавыску. Там падчас працоўнага дня пры кліентах на працоўным месцы затрымалі ахоўніка крамы «Еўраопт».

Мужчына сказаў на камеру, што яго затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. А таксама — «негатыўныя водгукі» аб расійскіх вайскоўцах ва Украіне і негатыўныя водгукі на расійскія і беларускія тавары. Па якім артыкуле могуць распачаць справу за водгукі на тавары, не паведамілі.

Сілавікі таксама паведамляюць, што ён запісваў відэа і галасавыя паведамленні, у якіх абражаў сваё кіраўніцтва. Цяпер крымінальная адказнасць пагражае толькі за абразу прадстаўнікоў улады і прэзідэнта Беларусі.

Затрыманы ахоўнік у Ваўкавыску.
Затрыманы ахоўнік у Ваўкавыску. Скрыншот Hrodna.life

Днямі стала вядома пра затрыманне васьмі лідчан і пяці гродзенцаў.