Навіны

400 крымінальных спраў за пратэсты і экстрэмізм распачалі ў Гродзенскай вобласці

Са жніўня 2020 года ў суды Гродзенскай вобласці на разгляд паступіла больш за 400 крымінальных спраў, звязаных з пратэстнымі акцыямі і «экстрэмісцкай» накіраванасці. Пра гэта падчас сустрэчы са студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта паведаміў намеснік старшыні Гродзенскага абласнога суда Андрэй Ліхач, піша «Гродзенская праўда».

428 чалавек пакаралі. Часцей за ўсё судзілі паводле 130 КК за распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы. За гэта пакаралі 24 чалавекі. У тым ліку ёсць чацвёра асуджаных па ч. 3 арт. 130 КК за распальванне, здзейсненае групай асоб.

Раней паведамлялі, што па «экстрэмізму» ў рэгіёне з 9 жніўня 2020 па 31 мая 2022 зарэгістравалі больш за 1500 злачынстваў. Пракуроры накіравалі ў суды крымінальныя справы ў дачыненні да 314 асоб.

Гучныя крымінальныя справы

  • Адной з самых масавых стала «справа Зэльцэра». Па ёй праходзілі восем жыхароў Гродзенскай вобласці. Як правіла, па арт.369 і арт. 130 КК ім прысуджалі год-два калоніі. Большую частку тэрміну яны адбывалі ў СІЗА.
  • Адны з найбольшых тэрмінаў у Беларусі атрымалі фігуранты «справы Аўтуховіча» — да 25 гадоў калоніі. Столькі правядзе ў калоніі сам Мікалай Аўтуховіч.
  • Іншага фігуранта справы — Уладзіміра Гундара — судзілі ўжо тройчы. Першы суд па крымінальнай справе над ім прайшоў у траўні 2021 года. Спачатку яго асудзілі паводле арт. 366 КК «Гвалт у дачыненні да службовай асобы» — на тры гады калоніі. Пазней па справе Аўтуховіча яму прысудзілі 18 гадоў калоніі. У красавіку 2023 года мужчыну асудзілі за абразу дзяржабвінаваўцы падчас суда над Аўтуховічам (арт.369 КК). Шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова Гундара прысудзілі да 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
  • 71-гадовага пенсіянера з Нясвіжа Васіля Дземідовіча судзяць пяты раз. Да гэтага яго ўжо чатыры разы судзілі за рэпосты і каментары. У апошні раз шляхам частковага складання канчаткова пенсіянеру прызначылі сем гадоў пазбаўлення волі і штраф у памеры 4 930 рублёў. 5 траўня ў Пухавічах над Дземідовічам пачаўся ўжо пяты суд — яго вінавацяць зноў паводле арт. 369 КК.

Смерці зняволеных

За пратэсты судзілі і людзей з інваліднасцю, анкалогіяй, праблемамі з сэрцам. З-за ўмоў зняволеныя гінуць у СІЗА або сканчаюць жыццё самагубствам. Апошні такі выпадак — смерць палітвязня блогера Мікалая Клімовіча з інваліднасцю II групы па сэрцы ў віцебскай калоніі № 3.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024