Навіны

«Гродзенскі мясакамбінат» хоча трапіць у трэнды TikTok. На прасоўванне выдаткуюць 37 000 рублёў

На прасоўванне брэнда «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы» ў TikTok выдаткуюць 37 000 рублёў. Уладальнік агратурыстычнага комплексу — «Гродзенскі мясакамбінат» — цяпер шукае фірму, якая будзе здымаць відэа і сачыць за трэндамі. Столькі ж выдаткуюць на прасоўванне ў іншых сацыяльных сетках.

Весці прасоўванне будуць з 1 ліпеня 2023 года па 31 чэрвеня 2024 года. Для гэтага фірма-пераможца павінна вылучыць персанальнага мэнэджара з вопытам не менш за шэсць месяцаў у сферы і вопытам вядзення не менш двух суполак у TikTok з колькасцю падпісчыкаў ад 50 000.

Супрацоўнік павінен генераваць ідэі, арганізоўваць здымкі, здымаць, мантаваць і публікаваць кантэнт. У планах — здымаць не менш за сем ролікаў на тыдзень хронаметражам 15−20 секунд. Таксама ён павінен штодня адказваць на каментары, узгадняючы адказы з заказчыкам. Штомесяц трэба даваць статыстыку па прыросце падпісчыкаў, праглядах, лайках і паказчыках эфектыўнасці. Таксама трэба сачыць за трэндамі. Вядучаму акаўнта будзе даступны рэкламны бюджэт на прасоўванне — 10 000 рублёў на год.

«Гродзенскі мясакамбінат» пойдзе і ў Instagram

Яшчэ 37 000 рублёў выдаткуюць на прасоўванне ў Instagram. У планах — 15 планавых публікацый у месяц і 10 тэрміновых пастоў па просьбе заказчыка, чатыры фота- і відэаздымкі. Таксама трэба адказваць на паведамленні і каментары карыстальнікаў, праводзіць конкурсы і запускаць таргетаваць рэкламу ў Instagram.

Рэкламны бюджэт — 10 000 у год. У планах — прырост 250 «жывых» удзельнікаў з Беларусі ў месяц. Штомесячны ахоп мэтавай аўдыторыі ў Instagram павінен быць не менш за 30 000 чалавек.

Цяпер у «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы» няма акаўнта ў TikTok. Акаўнт ёсць у «Гродзенскага мясакамбіната»: там публікуюць беларускія рэцэпты для 3700 падпісчыкаў. У Instagram у «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы» — 18 000 падпісчыкаў. Столькі ж — у «Гродзенскага мясакамбіната».

За дрэнную працу і падман — не заплацяць

Заказчык просіць унікальны кантэнт, gif-анімацыю інфаграфіку, ілюстрацыі і сітуацыйных кантэнт, адпаведны пазіцыянаванню брэнда. Усе пасты будуць узгадняць з «Гродзенскім мясакамбінатам». Калі ў пасце ёсць памылкі, за іх не заплацяць. Таксама не аплацяць платнае прасоўванне за месяц, калі выканаўца выкарыстаў забароненыя спосабы — маслайкінг, масфаловінг, оферы (закупка падпісчыкаў).

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024