Навіны

Праз суд ліквідуюць фонд «Крэўскі замак». Ён 18 гадоў вывучаў і дапамагаў захоўваць спадчыну Крэва (абноўлена)

Мясцовы дабрачынны фонд «Крэўскі замак» ліквідуюць у Гродзенскім абласным судзе 16 чэрвеня. Фонд праводзіў валанцёрскія летнікі ў Крэве. Там знаходзіцца адзін з самых старажытных замкаў, адкуль уцякаў Вітаўт, дзе задушылі Кейстута і падпісалі Крэўскую унію.

UPD 11 жніўня. Мясцовы дабрачынны фонд «Крэўскі замак» знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі па рашэнні Гродзенскага абласнога суда з 26 чэрвеня. Пра гэта стала вядома з сайта Адзінага дзяржаўнага рэестра.

Ісцец — Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Суддзя — Юрый Карэцкі.

Арганізацыя зарэгістраваная ў 2005 годзе ў вёсцы Крэва Смаргонскага раёна. Галоўнай мэтай яна называла садзейнічанне захаванню Крэўскага замка. Фонд праводзіў летнікі, археалагічныя лагеры і культурныя мерапрыемствы ў Крэве і іншых населеных пунктах.

Чым займаўся фонд?

Напрыклад, разам са Смаргонскім райвыканкамам і Крэўскім сельсаветам у 2011 годзе правялі валанцёрскі летнік і «Крэўскі кірмаш». На ім узнагародзілі паэта Уладзіміра Някляева. На свята прыехалі 300 чалавек.

Валанцёрскія летнікі праходзілі практычна кожны год. Валанцёры прыбіралі габрэйскія могілкі ў Крэве, праводзілі раскопкі гарадзішча і працы па кансервацыі рэшткаў Крэўскага замка. Усе археалагічныя работы праходзілі ў партнёрстве з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

З 2018 года фонд выпускаў альманах «Kreva Incognita». Задачай было паказаць разнастайнасць Крэва і вызначыць перспектывы для стварэння новых музейных аб’ектаў, якія маглі б прыцягнуць турыстаў.

Дзейнасць у апошнія гады

У 2020 і 2021 годзе фонд праводзіў у Крэве археалагічныя экспедыцыі, пра што даваў справаздачу ў Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Дырэктар і бухгалтар фонду працавалі на грамадскіх пачатках, не атрымліваючы зарплату.

Гісторыя замка

Руіны Крэўскага замка маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння. Гэта адзін з найстаражытнейшых замкаў на тэрыторыі былога ВКЛ. У 1383 годзе з яго ўцёк палонны Вітаўт. Яго бацьку, Кейстута, прэтэндэнта на трон, задушылі ў замку па загадзе Ягайлы. 14 жніўня 1385 года там падпісалі Крэўскую унію паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім.

Ліквідацыя

У 2021 годзе ў Беларусі па іску ад Мінюста ліквідавалі фонд «Шчорсы і Храптовічы», які клапаціўся пра лёс сядзібна-паркавага комплексу XVIII стагоддзя ў Шчорсах пад Навагрудкам. Да гэтага фонд з уладамі Навагрудскага раёна выйгралі грант ад Еўрасаюза для трансгранічнага праекта па захаванні сядзібы і мясцовай культурнай спадчыны. Таксама ліквідавалі мясцовы дабрачынны фонд «Наша Карэліччына». Дзіцячая пісьменніца Ілона Караваева ліквідавала фонд «Ратуючы спадчыну», які збіраў сродкі на рэканструкцыю сінагогі XVII стагоддзя ў Слоніме. Ёй перашкодзілі вайна і санкцыі.

Чытайце таксама:

UPD 8 чэрвеня. Людзі, прыбліжаныя да фонда, паведамілі, што ён на гэтым этапе не зацікаўлены ў пашырэнні нейкай інфармацыі. Але паведамілі, што галоўную мэту яны выканалі - прыцягнулі ўвагу да праблем замку. Астатняе — за дзяржавай.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024