Навіны

У Гродне каля консульства Польшчы паставілі прапагандысцкія плакаты. Што там намалявана і чаму

У Гродне насупраць будынка Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча хтосьці расставіў стэнды, прысвечаныя плоту на мяжы, ядзернай зброі і… Бандэры. Праўладны тэлеканал сцвярджае, што іх паставілі «беларускія палякі», нязгодныя з палітыкай польскага ўрада.

Бандэра і старое фота

На відэа ад «Гродна Плюс» бачныя тры стэнды. На першым з іх з надпісам «Палякі супраць Бандэры» размешчана фота помніка «Оfiarom rzezi wołyńskiej» у вёсцы Громнік каля Тарнова (Паўднёва-Усходняя Польшча, каля 120 км ад украінскай мяжы), фота мёртвых дзяцей і закрэслены партрэт украінскага нацыяналіста Сцяпана Бандэры.

Валынская разня (польск. Rzeź wołyńska) — масавае знішчэнне Украінскай паўстанцкай арміяй (УПА) этнічных палякаў і, у меншых маштабах, насельніцтва іншых нацыянальнасцяў, якія жылі ў Заходняй Украіне на тэрыторыі Валыні ў 1943 годзе. З 1921 да 1939 года гэтыя землі знаходзіліся пад кіраваннем Польшчы. Дзейнасць УПА падчас Другой сусветнай вайны насіла антыпольскі, антынямецкі і антысавецкі характар.

Фота з павешанымі дзецьмі пачатку XX стагоддзя польскія ультраправыя шмат гадоў выдавалі за фота польскіх дзяцей, павешаных украінцамі - але насамрэч яно не мае дачынення да гэтай тэмы.

Гэты плакат перадае рыторыку польскіх ультраправых арганізацый, якія пратэстуюць супраць афіцыйнай палітыкі польскіх уладаў па падтрымцы Украіны.

Чыесьці ракеты

На другім плакаце — надпіс «Палякі супраць ядзернай зброі» і ракеты на фоне амерыканскага сцяга. Праўда, на тэрыторыі Польшчы няма ядзернай зброі з таго часу, як у канцы 1980-х савецкія ўлады вывезлі сваю.

А вось у Беларусі як раз збіраюцца размясціць расійскую тактычную ядзерную зброю. У сакавіку 2022 Уладзімір Пуцін заявіў, што ўжо дамовіўся пра гэта з Аляксандрам Лукашэнкам. У канцы траўня міністры абароны Беларусі і Расіі падпісалі дакументы, якія вызначаюць парадак утрымання расійскай нестратэгічнай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на тэрыторыі Беларусі. Згодна з імі, зброю не перадаюць Беларусі: кантраляваць яе, а таксама прымаць пастанову аб ужыванні, будзе Расія.

Плот на мяжы

На трэцім плакаце фота мёртвых жывёл каля агароджы з калючага дроту і надпіс «Бар'ер не павінны падзяляць жывёльны свет! Больш за 40 жывёл ужо загінула». Будаўніцтва пяціметровага плота на мяжы Польшчы і Беларусі польскі бок скончыў пяць дзён таму. Прычынай пабудовы стаў мігранцкі крызіс на межах Беларусі і Еўрасаюза, справакаваны беларускімі ўладамі.

Гэты плакат перадае наратывы польскіх левых і эколагаў, якія асуджаюць будаўніцтва плота як перашкоды для міграцыі дзікіх жывёл.

«Гродна Плюс» заблытаўся ў польскай сістэме ўлады

У відэа «Гродна Плюс» стэнды назвалі «незвычайнымі плакатамі». «Папярэдне плакаты пакінулі беларускія палякі не згодныя з палітыкай дзеючай улады Дуды», — сцвярджаць супрацоўнікі канала (пунктуацыя захаваная). Яны падкрэсліваюць, што плакаты змогуць убачыць усе, хто прыйдзе ў будынак консульства. Эмодзі з негатыўнымі рэакцыямі ў канале, дзе з’явілася публікацыя, адключаныя.

Праўда, у сучаснай Польшчы ўлада знаходзіцца ў руках прэм’ер-міністра і парламента (кіруючай партыі, цяпер — «Prawo i Sprawiedliwość», PiS). Прэзідэнт (цяпер гэта Анджэй Дуда) мае хутчэй прадстаўнічыя і фармальныя функцыі, таму называць польскую ўладу «уладай Дуды» некарэктна — правільна было б напісаць «улады PiS».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024