Навіны

Гродзенка стварае дзіцячую кнігу пра беларускую міфалогію: за «Прыгодамі Ваўчка» можна сачыць у Instagram

Гродзенка Таццяна Калач стварае дзіцячую кнігу пра беларускую міфалогію. У праекце «Прыгоды Ваўчка ў міфічным свеце» можа прыняць удзел кожны — даслаўшы аўтарцы праекта свае малюнкі.

Праект пачаўся яшчэ ў 2021 годзе, расказала мастачка для «Радыё Ўнэт». Тады Таццяна ўдзельнічала ў міжнародным мастацкім конкурсе, прысвечаным беларускай міфалогіі. Пасля была міні-выстава для сяброў, і з’явілася ідэя скласці да кожнага малюнка казачную гісторыю. Так нарадзілася думка пра дзіцячую кнігу. Праект развіваўся, і ўжо сёлета Таццяна зразумела, што спатрэбяцца таксама ўводзіны, з якіх дзеці і падлеткі, якія ніколі не сутыкаліся з беларускай міфалогіяй, змогуць даведаццца пра яе і пра нейкія асаблівасці нячысцікаў, якія будуць згадвацца ў кнізе.

Сюжэт будуецца вакол галоўнага персанажа — Ваўчка, які быццам бы вандруе ў міфалагічным свеце Беларусі і сустракае там розных нячысцікаў. Яшчэ раней мастачка стварала дзіцячыя кніжкі пра персанажа Ваўчка са сваіх сямейных гісторый — яго яна і абрала для новага праекта.

Таццяна Калач. Фота: Instagram праекта

«Мне хочацца даць намёк на нейкую вобразнасць. Каб чытач не бачыў гатовую ілюстрацыю, а прыдумаў сам па апісанню з кніжкі, як можа выглядаць гэты персанаж. То бок нават у афармленні ілюстрацый у мяне не будзе канкрэтнага выгляду нячысцікаў, будуць хутчэй нейкія намёкі, якія глядач, чытач зможа ўжо сам неяк аформіць і прыдумаць, а як жа мог выглядаць гэты нячысцік», — расказвае аўтарка.

Ад самага пачатку Таццяна расказвала пра стварэнне кнігі на адмысловай старонцы ў Instagram. Зараз слухаць казкі можна і на YouTube. У Instagram ідзе расповяд пра тое, як ствараецца кніжка, і пра беларускую міфалогію. «Там мы малюем хуткія скетчы і гэтак жа мы чытаем казкі, успаміны, гісторыі з беларускай і ўжо польскай міфалогіі. Кніжка ствараецца не так хутка, як хацелася б, а чытачу цікава кожны тыдзень назіраць што цікавенькага ёсць сёння. Таму мы спалучаем і гісторыі, і напісанне кніжкі, і шмат чаго». На YouTube праект вядзе іншая мастачка, таксама Таццяна.

Праект «Прыгоды Ваўчка» разлічаны на дзяцей ад васьмі гадоў.

Зараз Таццяна жыве ў Беластоку. Паводле планаў аўтаркі, кніга з казкамі мусіць выйсці ўжо ў наступным годзе. Магчыма, будуць пераклады на некалькі іншых моў, напрыклад, на польскую і англійскую.

Чытайце таксама: Свая цішотка бліжэй да цела: этнакрама «Цудоўня» стварае калекцыю з выявамі беларускіх міфічных істот

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024