У гонар адкрыцця Алебастравай залы ў Старым замку 17 чэрвеня пройдзе мерапрыемства «Адзін дзень з жыцця горада Гродна XVI ст.». У гэты дзень у замку пакажуць батлейку пра святога Губерта, навучаць рабіць керамічны посуд і друкаваць гравюры і правядуць тэматычныя экскурсіі. Публікуем праграму.

Унутраны двор Старога замка

10.00 / 12.00 / 14.00 / 15.00 — міні-экскурсія па гравюры «Сапраўднае адлюстраванне горада Гродна ў Літве».

12.30 / 13.30 — батлейка «Святы Губерт».

14.00−16.00 — майстар-клас «Мастацтва рэстаўратарскай справы».

10.00−16.00 — «Цацкі і гульні маленькіх гродзенцаў у старажытнасці»

10.00−16.00 — клуб гістарычнай рэканструкцыі «Дружына Патрыка».

10.00−16.00 — майстар-клас па вырабе цацак і посуду з гліны.

16.00 — музычны праект «Вочы».

Экспазіцыя Старога замка

10.00 / 11.00 — касцюміраваная экскурсія.

11.00 / 13.00 / 15.00 — майстар-клас па друкаванні гравюр.

10.30 / 12.30 — экскурсія «Гісторыя замкавых печаў».

14.00 / 15.00 / 16.00 — лекцыя «Банная традыцыя ў Беларусі».

13.00 / 14.00 / 15.00 — экскурсія «Алебастравая зала: месца адпачынку караля».

Кошт уваходнага квітка:

  • 12 р. — дарослыя;
  • 8 р. — студэнты, пенсіянеры;
  • 6 р. — школьнікі.

Тэлефон для даведак: 55−06−08; +375(29)543−24−41.