Першая крама гандлёвай сеткі «Вожык» адкрылася ў Гродне на вуліцы Курчатава, 22. Пра гэта паведаміла агенцтва нерухомасці «Цэнтр жылля».

У Гродна прыйшла новая сетка крамаў: яе называюць аналагам польскай Żabki
Крама «Вожык» на вуліцы Курчатава, 22. Крыніца: newgrodno.by

«Цэнтр жылля» называе краму «Вожык» аналагам польскай сеткі крамаў Żabka. Гэта невялікія крамы побач з домам з прадуктамі і гаспадарчымі таварамі. Падобныя крамы павінны з’явіцца па ўсёй краіне.

Першы гродзенскі «Вожык» працуе штодзённа з 8.00 да 22.00.

Што прадаюць у «Вожыку»

У новай краме прадаюць гаспадарчыя тавары, стравы хуткага прыгатавання, кансервы, гарбату, каву, малочныя і мясныя прадукты, стравы для грыля, снэкі, напоі, выпечку. Акрамя гэтага, у краме можна выпіць каву, паесці і зарадзіць тэлефон.

Колькі будуць зарабляць супрацоўнікі

У траўні 2023 года ў краму «Вожык» у Гродне было дзве вакансіі. Першая — адміністратар, якому да выліку падаткаў абяцалі заробак — 1,6 тыс. рублёў. Другая — старэйшы касір з заробкам 1,4 тыс. рублёў да выліку падаткаў.

Каму належыць «Вожык»?

Новая сетка належыць кампаніі «ЮніСтор Груп». Яна валодае таксама сеткай крамаў «7 пятніц» і «Unistore опт&розница».

Чытайце таксама: «Будзе мінімум забарон». У Гродне адкрылася новая беларускамоўная прастора-крама